Грамадства3636

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі браў удзел у пашыранай нарадзе мясцовага РАУС, на якім падводзіліся вынікі працы за апошняе паўгоддзе. Як адзначаецца ў надрукаваным у мясцовай дзяржаўнай газеце рэпартажы, ён у сваёй прамове «адзначыў плённую сумесную працу па вырашэнні актуальных пытанняў» і нагаварыў міліцыі шмат кампліментаў.

Аляксандр Вярсоцкі

«Наш грамадскі парадак, дысцыпліна, якая на сённяшні дзень існуе ў грамадстве, — гэта таксама ваша заслуга. Дзякуй Вам за плённую працу ў 2020 годзе.

Ёсць такі дэвіз: «Не забудзем, не даруем». Мы не можам дараваць тым людзям, якія хацелі тады нашу краіну перакуліць. Праца праваахоўных органаў у гэтым кірунку ідзе планамерна па гэты дзень — не спыняйцеся!

Вытрымаем — захаваем мірнае неба над галавой. Не дамо сілам звонку спарадзіць ўнутры нашага грамадства негатыўныя сітуацыі», — заявіў вертыкальшчык.

Праўда, у справаздачы аб дзейнасці мясцовай міліцыі за паўгоддзе пункт пра выяўленне палітычных «злачынстваў» ці то не прысутнічаў увогуле, ці то быў абыйдзены ўвагай аўтарамі рэпартажу. 

Каментары36

  • Помста будзе
    16.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Туды его в качели
    16.07.2025
    Потом и за им придут
  • Ант
    16.07.2025
    Хорошо, и мы не забудем
    Хотя твои за тобой первые придут

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць