Культура

Што чакае наведнікаў фэсту Pradmova ў Варшаве?

З 21 па 24 лістапада Варшаўскай праграмай фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA працягне свой сёмы сезон. На чатырох гарадскіх пляцоўках адбудуцца прэзентацыі кніг, сустрэчы з беларускімі і замежнымі аўтарамі, літаратурныя, гістарычныя і кінадыскусіі, музычныя і тэатральныя імпрэзы, якія дазволяць пабачыць сучасную Беларусь і беларусаў з розных бакоў, паведамляе bellit.info.

Фестываль распачнецца ў пятніцу 21 лістапада дыскусіяй, прымеркаванай да 95‑годдзя Уладзіміра Караткевіча, «Наша зямля, нелюбімая намі і страшная»: Уладзімір Караткевіч і (пера)стварэнне беларускага нацыянальнага міфа». Удзельнікі і ўдзельніцы дыскусіі паспрабуюць паразважаюць пра ролю пісьменніка ў стварэнні альтэрнатыўнага варыянта нацыянальнага міфа, пра феномен папулярнасці прапанавай Караткевічам стратэгіі і яе водгулле ў ХХІ стагоддзі.

Завершыцца першы фестывальны дзень музычна-літаратурным праектам LITARANOTY — сустрэчай сучасных паэтаў і паэтак з музыкамі-імправізатарамі, дзе на вачах у публікі народзіцца сумоўе і сугучча.

У суботу 22 лістапада падзеі фестывалю будуць разгортвацца на чатырох пляцоўках.

Другі дзень распачнецца імпрэзамі, прысвечанымі беларускай народнай культуры, — прэзентацыямі кніг Вольгі Барышнікавай «І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі», Вольгі Лабачэўскай «Аброкі. Абыдзённікі: жаночыя рытуальныя практыкі» і зборніка «Беларускія калыханкі», укладзенага Сержуком Доўгушавым.

Гасцей фестывалю чакае цэлы шэраг гістарычных сустрэч: прэзентацыя кніг Віктара Якубава і Аляксандра Смаленчука, дыскусія пра зараджэнне нацый ва Усходняй Еўропе, праблемы стварэння сучаснага гістарычнага non-fiction і размова пра тое, чым ёсць для нас сёння Еўропа.

Сярод значных літаратурных падзей другога дня фестывалю — размова з пісьменніцай і перакладчыцай Вольгай Гапеевай і прэзентацыя дзіцячай анталогіі «На пухнатых лапках», сустрэча з вядомай фінскай пісьменніцай і актывісткай Софі Оксанен, дыскусія пра перспектывы беларускага кнігавыдання, прэзентацыі беларускага перакладу рамана Шчэпана Твардаха»Нуль» і аўтабіяграфічнага рамана «Яблык у валізцы» Уладзіслава Наважылава, а таксама аўтарская сустрэча з Сашам Філіпенкам і цырымонія ўручэння Прэміі імя Карласа Шэрмана за найлепшыя пераклады 2023 і 2024 гадоў.

У насычанай падзямі праграме трэцяга дня фестывалю запланаваныя між іншага дыскусіі, прысвечаныя Борхесу і беларускай традыцыі, навуковай фантастыцы і праблеме разумення самога паняцця «беларуская кніга», размова Паўла Анціпава і Цімура Кудзеліча пра розныя пакаленні беларускай прозы, лекцыя Мікіты Сеннікава пра коміксы, прэзентацыі «Дзюны»Фрэнка Герберта з удзелам перакладчыка Ігара Кулікова, вялікай віленскай сагі «Silva rerum»Крысціны Сабаляўскайце з удзелам Сяргея Шупы і размова пра моладзевую суполку «Майстроўня» з яе колішнімі ўдзельнікамі.

Скончыцца трэці дзень фестывалю паэтычнай кантатай у касцёле Святога Аляксандра, дзе паэты і кампазітары нашага часу сустрэнуцца ў гуку і слове. Вершы, якія прагучаць у выкананні саміх аўтараў, набудуць новае жыццё ў музыцы, створанай кампазітарамі.

Паэтычная Кантата — гэта твор з дзевяці частак, напісаны для чытальнікаў і чытальніц, дзіцячага хору і аргана. У ім можна пачуць жывое дыханне паэзіі і тое, як яе пачулі кампазітары.

Чацверты фестывальны дзень прапануе гасцям спектакль «Валізка» паводле Малгажаны Сікорскай-Мішчук ад «Вольных Купалаўцаў» на сцэне Драматычнага тэатра.

Раней ужо фестываль праводзіўся ў гэтым годзе ў Вільні, Празе і Познані.

Поўная праграма фестывалю і дадатковая інфармацыя даступныя на афіцыйным сайце фестывалю PRADMOVA.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося13

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

На дарогах Мінска заўважылі суперкар «з Hot Wheels». Такіх машын у свеце менш за тысячу7

Беларусы цяпер могуць ездзіць на Балі без візаў7

У Рагачове адкрылі новы вайсковы помнік з ужо пашкоджаным пастаментам3

Азаронак расказаў, як павінен быў ехаць у адной машыне з Дар'яй Дугінай, але не зраслося23

Чалы ўжо не бачыць Крутога пераемнікам Лукашэнкі. А каго называе?17

Вынеслі прысуд гродзенскаму блогеру, якога вінавацілі ў махінацыях са зборам на Ваню Сцяцэнку2

«Ніхто не вярнуўся». Як вырашылі пытанне з работнікамі з Узбекістана, незадаволенымі ўмовамі ў Беларусі13

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Google Play выдаліў «ВКонтакте» і месенджар Max

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося13

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць