Беларускі грыбнік Аляксандр Гарбацэвіч апублікаваў у тыктоку відэа, на якім паказвае, як збірае грыбы ў мінскім парку Чалюскінцаў. Ён знайшоў там дубавікі аліўкава-бурага колеру — гэта ядомыя грыбы з сямейства баравікоў.

Скрыншот з відэа
У відэа ён тлумачыць, што пры націсканні ножка грыба сінее, а шапка мае чырвоны колер.
Хоць такія грыбы лічацца ядомымі, спецыялісты нагадваюць, што грыбы, якія растуць у межах горада, асабліва каля дарог ці ў дварах, лепш не ўжываць у ежу з-за магчымасці назапашвання шкодных рэчываў.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары