Грамадства5252

РПЦ запатрабавала ад Беларускай праваслаўнай царквы вярнуць у назвах згадванне Маскоўскага патрыярхата

Сінод РПЦ вырашыў публічна асадзіць кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы.

Патрыярх РПЦ Кірыл. Фота: Yegor Aleyev/TASS Host Photo Agency Pool Photo via AP

У адной з пастаноў Сінода РПЦ, пасяджэнне якога прайшло 24 ліпеня 2025 года, вырашана нагадаць кіраўніцтву Беларускага экзархата, мітрапалічых акругаў пра тое, што афіцыйныя найменні такіх (у тым ліку юрыдычныя найменні і найменні, размешчаныя на афіцыйных сайтах і дакументах), а таксама найменні іх кананічных структураў — епархій, прыходаў, манастыроў, падвор’яў і іншых — павінны ўтрымліваць словазлучэнні «Рускай Праваслаўнай Царквы» або «Маскоўскага Патрыярхата». (журнал №54)», — заўважыла «Хрысціянская візія»

Сінод запатрабаваў усе найменні «прывесці ў адпаведнасць з гэтым вызначэннем».

Гнеў маскоўскага начальства можа быць выкліканы тым, што, як паведамляецца ў некаторых крыніцах, у перапрацаваным для перарэгістрацыі статуце БПЦ знікла яе «другое найменне» — Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхата. Менавіта так і ніяк інакш у Маскве называюць Беларускую царкву.

Той жа Сінод РПЦ раней, на пасяджэнні 30 мая 2024 года, зацвердзіў змены і дапаўненні ў статут БПЦ (журнал №53). Праўда, з агаворкай: «з улікам прапанаванай папраўкі». Як можна меркаваць, папраўка тычылася менавіта наймення, і беларускім бокам улічаная не была, што і выклікала ўжо публічны папрок з боку Маскоўскай патрыярхіі.

За апошнія дзесяцігоддзі ў Беларусі склаўся кансэнсус наконт наймення сваёй царквы як «Беларуская Праваслаўная Царква» без грувасткага азначэння «Маскоўскага Патрыярхата». Калі ў свой час ва Украіне была патрэба выкарыстоўваць гэтае дадатковае азначэнне, каб адрозніваць УПЦ МП ад УПЦ Кіеўскага патрыярхата, то ў Беларусі ніякіх альтэрнатыўных царкоўных юрысдыкцый не было. Больш за тое, словазлучэнне «Беларуская праваслаўная царква» ў публічным ужыванні гучыць значна больш зразумела, чым «Беларускі экзархат», бо слова «экзархат» паходзіць з вузкаспецыяльнай кананічнай мовы і абазначае форму арганізацыі і кіравання, якая можа з цягам часу трансфармавацца ў іншую форму.

Несумненна, ужыванне паняцця «Беларуская Праваслаўная Царква» выклікае ў Маскве раздражненне і ўспрымаецца як імкненне да большай адасобленасці ад Масквы, зазначае «Хрысціянская візія».

Каментары52

  • Сигизмунд
    25.07.2025
    Странно что еще не прозвучало требование КГБ переименовать в ФСБ,так сказать "вернуть в родную гавань"
  • Лёлік з-пад Лімасола
    25.07.2025
    каб не забываліся, што ходзяць пад масквой! а вы як думалі
  • імперскі ФСБ - РПЦ запатрабавала ад "Беларускай праваслаўнай царквы"
    25.07.2025
    дадаў: імперскі ФСБ - РПЦ запатрабавала ад "Беларускай праваслаўнай царквы" вярнуць у назвах згадванне Маскоўскага патрыярхата

    ЦІКАВА чым Лукашэнка адкажа, Уніяцтвам ?

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала15

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

«Нам людзі патрэбныя, і пажадана з Узбекістана». Лукашэнка запрасіў узбекаў масава ехаць у Беларусь23

У Гродне насмерць засыпала зямлёй кіраўніка будаўнічай фірмы3

Кіраўнік МЗС Літвы: Палітыка ў дачыненні да Беларусі мяняцца не будзе, змены толькі ў фармулёўках4

Мінздароўя прыпыніла працу буйнога прыватнага медцэнтра «Лазар» у Баранавічах3

Цэны на малочнае ў свеце зніжаюцца3

У Магілёве зваршчык загінуў, захацеўшы спусціцца на грузавым ліфце

У які час найбольшая рызыка нарвацца на кляшча?

У Гродне на беразе Нёмана знайшлі труп без галавы2

Стартап з беларускімі каранямі распрацаваў ШІ-інструмент для праграмавання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала15

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць