Прадпрымальніка з Мінска адправілі ў калонію па чатырох палітычных артыкулах
Валерыя Жукава затрымалі ў лістападзе 2024 года. Цяпер жа яго абвесцілі «тэрарыстам».

Мінчуку Валерыю Жукаву 51 год. Ён больш за 17 гадоў быў прадпрымальнікам.
Жукава затрымалі ў лістападзе 2024 года за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і пасадзілі на суткі. Пасля гэтага ён не выйшаў — завялі крымінальную справу.
Валерыя Жукава асудзілі ў 2025 годзе ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачвалі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса — «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання» (ч. 3 арт. 361-1), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130).
Жукаву пагражала да шасці гадоў калоніі. Вынік суда і сутнасць абвінавачанняў невядомыя, але мужчыну пакінулі за кратамі.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары