У спіс трапілі таксама іншыя гарады Італіі і Іспаніі, а вось гарады Францыі, здаецца, турысты разлюбілі.

Паводле версіі прэміі World’s Best Awards 2025, якую праводзіць часопіс «Travel + Leisure», Фларэнцыя прызнаная найлепшым горадам Еўропы. Гэта штогадовае апытанне чытачоў, у якім яны выбіраюць свае ўлюбёныя турыстычныя напрамкі па ўсім свеце, піша выданне Delfi.
Сталіца Тасканы заняла 11-е месца ў агульным заліку — самае высокае сярод усіх еўрапейскіх гарадоў. Першую тройку склалі мексіканскія Сан-Мігель-дэ-Альендэ і Аахака, а таксама Токіа.
Хоць першую дзясятку рэйтынгу пераважна занялі гарады Лацінскай Амерыкі і Азіі, у спісе шмат папулярных еўрапейскіх напрамкаў, што прыцягнулі чытачоў сваёй культурай, кухняй і гістарычным шармам.
Італьянская тройка

Рэйтынг складзены на падставе амаль 180 000 водгукаў чытачоў, якія ацэньвалі гарады па шасці крытэрыях: славутасці, культура, кухня, гасціннасць, шопінг і суадносіны цэны і якасці. Італія стала адзінай еўрапейскай краінай, прадстаўленай у топ-25 трыма гарадамі:
-
Фларэнцыя (11-е месца)
-
Рым (18-е)
-
Сіена (23-е)
Усе яны атрымалі высокія ацэнкі за сваю вечную прыгажосць, выдатную кухню і багатую культуру — ад старажытных сабораў і харчэўняў-траторый да вузкіх брукаваных вуліц, напоўненых мясцовым жыццём.
Паводле турыстычнай статыстыкі, Італія стала чацвёртай найбольш наведвальнай краінай свету ў 2024 годзе, прыняўшы больш за 71 мільён замежных гасцей.
Фларэнцыя працягвае зачароўваць падарожнікаў сваёй камернай атмасферай, сусветна вядомым мастацтвам і сонечнымі плошчамі. Ад Батычэлі ў галерэі Уфіцы да тэракотавага купала Фларэнтыйскага сабора — горад прапануе сапраўдную калекцыю шэдэўраў у межах пешай даступнасці. Традыцыйныя рэстарацыі, многія з якіх перадаюцца ў спадчыну, толькі ўзмацняюць пачуццё пазачасовасці.
Рым прапануе тое, чаго няма амаль ні ў адным іншым горадзе: жывую гісторыю на некалькіх узроўнях. Вечны горад злучае антычныя руіны і вулічную спантаннасць, што асабліва цэняць падарожнікі. Сёлета тут праходзіць Юбілейны год — маштабная падзея, якая збірае католікаў з усяго свету раз на 25 гадоў. Ён супаў з смерцю Папы Францішка ў красавіку.

Сіена — яшчэ адзін брыльянт Тасканы — захавала выдатны сярэднявечны выгляд. З 1995 года горад унесены ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Гатычныя вежы, цагляныя будынкі XII стагоддзя, жывыя рэстараны і знакамітая П’яцца дэль Кампа, дзе два разы на лета праходзяць скачкі Сіенскае Паліа, ствараюць адчуванне падарожжа ў мінулае.
Іншыя лідары: Іспанія і Турцыя
Пасля Фларэнцыі адразу два месцы заняла Іспанія: Севілья (12-е месца) і Гранада (13-е).
Абодва гарады атрымалі высокія ацэнкі за гістарычную спадчыну і атмасферныя старыя кварталы.
Стамбул заняў 14-е месца. Горад, што яднае Еўропу і Азію, уражвае разнастайнай кухняй, багатай гісторыяй і ўнікальным геаграфічным становішчам, дзякуючы чаму лічыцца адным з самых захапляльных месцаў у свеце.
Севілья — увасабленне андалускага шарму: фламенка, што гучыць на брукаваных вуліцах, насычанае начное жыццё і манументальная архітэктура.

Гранада, каля падножжа Сьера-Невады, выглядае больш стрыманай, але не менш чароўнай. Альгамбра — фартэцыя з фантанамі, садамі і вытанчанай ісламскай архітэктурай — адна з найвялікшых славутасцей Еўропы. Але і вузкія завулкі з тапас-барамі дадаюць ёй адметнасці.
Францыя — за бортам рэйтынгу
У спісе адсутнічае яшчэ адна вядомая еўрапейская краіна — Францыя. Нягледзячы на тое, што яна застаецца самай наведвальнай краінай у свеце (больш за 100 млн турыстаў штогод), ні адзін яе горад не трапіў у топ-25.
Хоць Францыя і застаецца стабільна папулярнай, такая адсутнасць, магчыма, сведчыць пра змены ў густах чытачоў, пераважна з ЗША. Перавага цяпер аддаецца меншым, спакойным гарадам з лепшымі суадносінамі кошту і якасці і з меншым уплывам масавага турызму, чым у мегаполісаў накшталт Парыжа.
Апошнім еўрапейскім горадам у рэйтынгу стаў партугальскі Порту — 24-е месца. Яго імклівае развіццё ў турызме таксама сведчыць пра новыя тэндэнцыі.
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары