У Літве знайшлі расіяніна, які ў чэрвені выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград
Грамадзяніна Расіі, які ў чэрвені ўцёк з транзітнага цягніка, што ехаў з Адлера ў Калінінград, знайшлі. Як паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў Літвы, яго месцазнаходжанне вядомае адпаведным службам, але падрабязнасці не раскрываюцца з-за расследавання, якое цяпер праводзіцца, паведамляе LRT.

Інцыдэнт адбыўся 17 чэрвеня: лічыцца, што мужчына выскачыў з цягніка падчас руху недалёка ад памежных Кібартаў. Тады яго шукалі з дапамогай верталёта, кінолагаў і дронаў, але вынікаў пошукі не прынеслі.
Паводле папярэдніх даных, прыкладна за 25 хвілін да прыбыцця цягніка на станцыю Кібарты правадніца заўважыла ў вагоне адчыненыя дзверы — мяркуецца, што праз іх мужчына і выскачыў.
Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч адзначыў, што падчас унутранай праверкі парушэнняў у дзеяннях літоўскіх праваахоўнікаў выяўлена не было.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары