Свет77

Індыя будзе купляць нафту ў Расіі не зважаючы на папярэджанні Трампа

Індыйскія прадпрыемствы, нягледзячы на пагрозу прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб увядзенні супраць краіны другасных санкцый за закупку расійскай нафты, працягнуць рабіць пастаўкі з Расіі, піша The New York Times са спасылкай на двух высокапастаўленых індыйскіх чыноўнікаў. Улады Індыі, паводле іх слоў, не давалі кампаніям ніякіх інструкцый спыняць імпарт расійскай нафты.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: millenniumpost.in

Дональд Трамп раней папярэдзіў, што ўвядзе 100% мыты на тавары з краін, якія працягваюць набываць расійскія энергарэсурсы (у тым ліку Індыя, Кітай і Турцыя), калі Расія не спыніць вайну ва Украіне да 8 жніўня. З-за расчаравання ў дзеяннях Пуціна ён нават скараціў гэты тэрмін да 10 дзён.

На фоне ціску з боку ЗША некалькі буйных індыйскіх нафтаперапрацоўчых заводаў, якія забяспечваюць больш за 60% перапрацоўчых магутнасцяў краіны, часова спынілі закупкі расійскай нафты. Але афіцыйна палітыка Індыі не змянілася.

Трамп таксама заявіў, што чуў, нібыта Індыя ўжо спыніла імпарт расійскай нафты, але сам прызнаўся, што не ўпэўнены, ці гэта праўда.

Пасля пачатку вайны ва Украіне Індыя стала найбуйнейшым пакупніком расійскай нафты ў свеце, скараціўшы закупкі ў краінах Блізкага Усходу і Афрыкі на карысць таннейшай нафты з Расіі.

Каментары7

  • Дональд Дак
    02.08.2025
    Дэпартуйце паўмільёна індусаў, паглядзім наколькі іх хопіць.
  • Жвір
    02.08.2025
    Дональд Дак, якіх паўміл'ёны, іх там 10-15 міл'ёнаў у ЗША, калі не болей. А ў Аўстраліі, у Брытаніі, Канадзе, Эміратах, ПАР, Новай Зеляндыі, Сінгапуры, у ЭЗ... [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Дональд Дак
    02.08.2025
    Жвір, Дык вось экспедыцыю з паўмільена тлумачальнікаў накіруем у Мумбаі, няхай там распавядуць чаму ня трэба больш купляць расейскі газ і нафту.

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка расказаў, да каго з расіян падобныя беларусы14

Расіянка дала беларусу грошы, а той адмовіўся аддаваць — жанаты мінчанін пераехаў да яе жыць і выдаваў сябе за бізнэсмена1

Інстаграм кідае выклік Youtube: пачынае тэсціраваць публікацыю гарызантальных відэа4

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць