Грамадства5555

На АНТ паказалі кадры, на якіх Андрэй Паўлючэнка перадае нейкі скрутак Ціханоўскай

«Вось грошы, якія вы прасілі», — кажа пры гэтым кіраўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Лукашэнку.

Скрыншот з відэа

Дзеянне адбываецца ў кватэры Святланы Ціханоўскай 10 жніўня 2020 года ў Мінску — на наступны дзень пасля выбараў, на якіх, мяркуючы па наяўных копіях пратаколаў участковых выбарчых камісій, Ціханоўская перамагала.

У прапагандысцкім сюжэце сцвярджаецца, што грошы Святлане Ціханоўскай асабіста перадаў Андрэй Паўлючэнка, і што ён жа здымаў усё на схаваную камеру.

Па словах кіраўніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра, ён 10 жніўня па даручэнні Лукашэнкі прыехаў у Цэнтрвыбаркам, каб разабрацца з заявай, якую туды падала Святлана Ціханоўская. Паводле яго слоў, яна была напалоханая і разгубленая, не ведала, да каго звярнуцца, бо пачала, маўляў, разумець, што яе асяроддзе ёй маніпулюе. Адзіным яе жаданнем было ўбачыць сваіх дзяцей, якія тады былі за мяжой.

Пасля размовы ў ЦВК Паўлючэнка паехаў разам з ёй дадому, каб растлумачыць далейшыя дзеянні. На відэа са схаванай камеры відаць, як ён дае ёй белы канверт са словамі: «Вось грошы, якія вы прасілі. Калі што — звяртайцеся ў амбасаду».

Ціханоўская спачатку не бярэ канверт, але ён кажа ёй схаваць грошы, бо хутка прыйдзе кіраўніца яе штаба Марыя Мароз, і гэта будзе выглядаць непрыстойна. Тады яна перакладае канверт на падваконнік і накрывае яго ручніком. Што ўнутры канверта — на запісе не відаць.

Пазней Паўлючэнка тэлефануе намесніку міністра ўнутраных спраў Генадзю Казакевічу і кажа, што будзе суправаджаць жанчын да мяжы для іх бяспекі. Ён таксама згадвае, што тагачасны кіраўнік ГУБАЗіКа Мікалай Карпянкоў можа ехаць у іншай машыне. Затым ён тэлефануе памочніку Лукашэнкі, каб перадаць, што ўсе накіроўваюцца да мяжы.

Паказана, як жанчыны выходзяць з кватэры, садзяцца ў машыну і перасякаюць мяжу Беларусі з Літвой. У кадры не бачныя нумары аўто і твары людзей.

Відэа пацвярджае, што пакуль ва ўсёй Беларусі адбываліся дэманстрацыі за сумленны падлік галасоў, Святлану Ціханоўскую фактычна ўзялі ў закладнікі сілавікі з бліжняга кола Аляксандра Лукашэнкі. Яны ізалявалі кандыдата ў прэзідэнты ад яе каманды — а муж, Сяргей Ціханоўскі, тады знаходзіўся ў СІЗА. І вымусілі пакінуць Беларусь.

Каментары55

  • политзек
    06.08.2025
    Ну и?
    И что это о чем говорит?
    что есть на видео того, чего мы не знали?
    фраза про деньги могла быть изначально рассчитана на видеозапись ..
    НИ О ЧЕМ!!!
  • Tut
    06.08.2025
    І гэта ўсё? Нават калі ў стане нервовага зрыву ўзяла грошы (няясна які пагрозы гэтаму папярэднічалі), а потым узняла атылукашэнкаўскі рух за мяжой, то гэта выдатна. Малайчына!
    👍
  • Ха
    06.08.2025
    Кампрамат узроўню дохлыя пацукі ў каналізацыі, Фрау А, джыпы з кулямётамі і сямейка Лукашэнак, засунутая ў пограб. АНТ/БТ узровень. Церцель і Азаронак аўтары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый27

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Усе навіны →
Усе навіны

У Грузіі прадаюцца вельмі нясмачныя беларускія катлеты. Але ці насамрэч яны беларускія?5

УСУ адступілі з двух сёл каля Пакроўска6

Прызналі «экстрэмісцкімі» кліпы гурта Dymna Lotva і афіцыйны сайт Рады Еўропы4

У баі на ўсходзе Украіны загінуў украінскі пілот2

У Егіпце знайшлі антычнае судна, якое раней бачылі толькі на мазаіках2

Спявачка Каця Волкава расказала, як яе ўгаворвалі выступіць на канцэрце да выбараў-2020 і чаму яна з'ехала1

Матч у падтрымку ЛГБТ на футбольным ЧС-2026 прыпаў на гульню зборных краін, дзе аднаполыя адносіны забароненыя10

На Тэнэрыфе гіганцкая хваля забрала жыцці трох турыстаў7

Беларусы вывешваюць у інтэрнэт рэквізіты сваіх банкаўскіх картак — усё гэта пад шыльдай каляднай гульні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый27

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць