Грамадства1111

«Мне літоўцы сказалі не свяціцца, таму што спецслужбы шукаюць, як падабрацца». Франак Вячорка пра пагрозы

У інтэрв'ю «Нашай Ніве» дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка расказаў, хто топ-вораг для Лукашэнкі і як шукаюць кампрамат на яго самога. 

Фота: Офіс Ціханоўскай

«Наша Ніва»: Латушка нядаўна казаў, што нібыта лукашысты перадавалі Келагу кампрамат на апазіцыю. Ты штосьці чуў пра гэта?

Франак Вячорка: Не чуў, але і нельга выключаць. Лукашысты збіраюць усе публічныя дыскусіі, перапіскі, сваркі, каб дыскрэдытаваць палітычных апанентаў, перадаюць замежным дыпламатам. Напрыклад, хтосьці раскрытыкаваў Літву — мы ведаем, што яны гэта абавязкова перакінуць літоўцам, маўляў, глядзіце, вас «беглыя» крытыкуюць. Апошні год гэта праца інтэнсіфікавалася.

А Латушка, несумненна, топ-вораг для Лукашэнкі, ён яго ненавідзіць. І Латушка застаецца ці не галоўнай мішэнню для рэжыму.

«НН»: Таму што выхадзец з сістэмы?

ФВ: Таму што выхадзец з сістэмы, таму што крытычны, актыўны, энергічны. Энергіі Латушкі можна пазайздросціць, проста кругласутачна працуе. Ён займаецца самай балючай для Лукашэнкі тэмай — гэта адказнасць і санкцыі. Канечне, Лукашэнка хацеў бы Латушку знішчыць, спыніць. Я думаю, што такую задачу ён і паставіў сваім службам — любой цаной. І можа быць, нават атака на Мельнікаву, калі яна планавалася, то гэта была атака на Латушку.

«НН»: А табе пагрозы паступалі?

ФВ: Мноства.

Мне нават літоўцы сказалі не хадзіць нікуды, не свяціцца, таму што распрацоўваюць і шукаюць, як падабрацца. Па старых знаёмых, сябрах закідаюць нейкія прапановы аб супрацы, пагражаюць праблемамі для сем'яў у Беларусі.

Асабіста мне гэбэшнікі не пішуць, але шукаюць слабыя месцы, каб падабрацца бліжэй. Але я нікуды не хаджу асабліва, з незнаёмцамі не камунікую, таму гэта не так проста. Спецслужбы, як правіла, заходзяць праз людзей, таму трэба быць вельмі акуратным з атачэннем. Мы ў Офісе ўзмацнілі меры бяспекі пасля Мельнікавай. Праверкі, верыфікацыі…

«НН»: Дадатковую ахову наймалі?

ФВ: Не. Але за пяць гадоў былі спробы людзей са стромнай біяграфіяй пранікнуць да нас. Быў выпадак, калі чалавек хацеў наняцца на супрацоўніка па бяспецы. Але на этапе верыфікацыі мы даведаліся, што ён супрацоўнічаў з КДБ. Да 2017 года, але ў КДБ былых супрацоўнікаў не бывае. Мэта спецслужбаў зараз — пазнішчаць публічных фігур, структуры дэмакратычных сілаў, каб не было альтэрнатывы. І нам, беларусам, трэба зберагчы маральны суверэнітэт. Калі не будзе дэмакратычных сілаў, тады застаецца толькі Лукашэнка, які прадстаўляе Беларусь. І тады ў яго карт-бланш на любыя дзеянні, на любыя рэпрэсіі, і вось тады мы панясем паўнату адказнасці за ўсе яго злачынствы, у тым ліку за вайну ва Украіне. І ніхто не дакажа, што беларусы супраціўляліся.

Чытайце цалкам: Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Каментары11

  • 3% у міня
    05.08.2025
    Кто ево выкрадзет, заберот часы сібе.
  • Сыходзь!
    05.08.2025
    Зусім згубіў усяляуае сумленне! Што табе яшчэ літоўскія спецслужбы сказалі? Па цане за радзіму сышліся?
  • Демсила
    05.08.2025
    Самый неприятный персонаж из демсил

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць