Грамадства99

Спецслужбы рассылаюць фэйкавыя паведамленні пра аплату ўдзелу ў мітынгах. Купіўся толькі блогер Вірус і ягоныя сябры

Сёння ў чатах пошуку працы ў Вільні масава рассылалі паведамленні ад імя былой палітзняволенай Алены Дзядзюлі. У іх, быццам, яна прапанавала грошы за ўдзел у акцыі пратэсту каля амбасады Беларусі ў Вільні. На фэйк амаль ніхто не павёўся.

Алена Дзядзюля. Фота «Нашай Нівы»

Паведамленні масава рассылаліся па чатах, дзе людзі шукаюць працу ў Вільні і Літве. Акаўнт мімікруе пад сапраўдны акаўнт былой палітзняволенай Алены Дзядзюлі.

Тэкст паведамлення такі: «Падпрацоўка ў Вільні — 50 еўра за гадзіну. Трэба прыйсці ў любы час з 14 да 22 да 8 жніўня, удзел ад адной гадзіны. Трэба пастаяць з іншымі ўдзельнікамі ў масоўцы, аніякіх прамоў і лозунгаў».

Скрыншот паведамлення ў адным з чатаў

У якасці месца прапануецца амбасада Беларусі ў Літве, вуліца Міндоўга, 13 у Вільні. У гэты ж час і ў гэтым месцы актывісты робяць акцыю ў падтрымку палітвязняў RE:BELARUS каля амбасады Беларусі ў Літве.

Акаўнт, з якога рассылаюцца паведамленні, відавочна фэйкавы (id7068617781) — мяняў некалькі імёнаў, нічога не пісаў і толькі маніторыў чаты віленскай эміграцыі.

Гісторыя змены імёнаў і чаты, дзе быў раней заўважаны акаўнт

Першым купіўся на гэтую правакацыю блогер «Думаць не балюча» — Леанід Мышленік, колішні прадпрымальнік з Брэста, які моцна пацярпеў падчас пратэстаў у 2020-м годзе і выехаў з Беларусі. Цяпер ён вядзе блог, дзе зацята крытыкуе дэмакратычныя сілы Беларусі і асабліва Офіс Святланы Ціханоўскай. 

Леанід Мышленік. Скрыншот з ягонага відэа

Мышленік правёў уласнае «расследаванне» гэтай сітуацыі, дзе піша, што гэтыя акцыі нікому не патрэбныя, а людзі на іх ходзяць толькі за грошы. Зрабіў ён выснову і пра «недавер людзей да Офіса», хоць акцыі каля амбасады з ім аніякім чынам не звязаныя.

Частка «расследавання» Леаніда Мышленіка

Адразу пасля публікацыі яе рэпоснуў блогер Віталь «Вірус» Кандраценка. Акрамя іх двух, на правакацыю ніхто не павёўся.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Джэк Блэк
    06.08.2025
    Давайце не будзем ужо ўспамінаць тут розных лузераў, рускамірных полурусаў-тожебелоруссов. Хай "рэпостаюць" адзін другога недзе ў іншым месцы.
  • нам Вирус настолько неинтересен,
    06.08.2025
    что мы пишем про него ежедневно
  • Уныленька
    06.08.2025
    Ну іх ніхто і не ведае. А вось калі вы выбачыцеся за "міл'янерку Зарэцкую"? Тры гады чакаем!

Цяпер чытаюць

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі20

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА7

Бараўляны засталіся без вады. Спачатку знікла святло, а цяпер з кранаў цячэ штосьці дзіўнае4

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА25

Швейцарцы на рэферэндуме адкінулі ідэю пра недапушчальнасць санкцый супраць Расіі5

Ціханоўская паказала, як трэніруецца ў трэнажорцы ВІДЭА45

Маці вырашыла паправіць здароўе пяцігадовага сына — у выніку яго забрала хуткая5

На «Зубр-фэсце» ў Белавежскай пушчы блогераў і артыстаў адкормлівалі зубрацінай8

Пасля аварыі на цепласетках у Мінску па дзясятках адрасоў адключылі гарачую ваду

Мінскі дызайнер стварыў самы беларускі пухавік — з сена5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі20

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць