Грамадства1212

Дзе цяпер пракурорка Касьянчык, якой пасля 2020-га адмовіліся здаваць кватэру?

Прызёрка рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і выпускніца ліцэя БДУ стала рабіць сабе кар'еру на палітычных справах, калі ёй было 22 гады.

Аліна Касьянчык. Фота: Генеральная пракуратура

Па выніках яе абвінавачванняў два гады калоніі атрымаў Максім Паўлюшчык за надпіс «Не забудзем» на Пушкінскай. Яна ж судзіла журналістак «Белсата» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову за выкананне імі прафесійных абавязкаў — стрым, які яны вялі з разгону акцыі памяці забітага Рамана Бандарэнкі.

«Пераконваць кагосьці ў сваёй рацыі або заклікаць не рабіць высноў пра законнасць прыняцця кожнага канкрэтнага рашэння, толькі начытаўшыся артыкулаў у медыя, я не буду, як не буду пераконваць вас, што я засталася ўсё той жа самай Алінай, якую вы ведалі 6 гадоў таму і пра якую сказалі, на маю думку, дастаткова добрых слоў, за што вам шчыра ўдзячная», — пісала Касьянчык былым аднакласнікам у адным з чатаў.

Асобна варта згадаць гісторыю 33-гадовай Вольгі Сінялёвай — жанчына здавала пракурорцы кватэру, але пасля папрасіла вызваліць жылплошчу. Касьянчык не пярэчыла, сабрала манаткі і з'ехала.

А супраць Вольгі, маладой мамы ў дэкрэце, распачалі крымінальную справу паводле 190-га артыкула КК («Парушэнне раўнапраўя грамадзян») — маўляў, тым, яна дыскрымінавала Касьянчык, бо не хацела, каб у яе кватэры жыла пракурорка.

Па рашэнні суда Вользе Сінялёвай прысудзілі тады два гады хатняй хіміі.

Такая напорыстасць прынесла свае плады: Касьянчык атрымала павышэнне — з раённай пракуратуры Фрунзенскага раёна сталіцы яе перавялі ў пракуратуру па Мінску.

Яе адзначаў і Лукашэнка — у 2021-м маладая пракурорка атрымала падзяку за «шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці па забеспячэнні законнасці, умацаванні правапарадку і барацьбе са злачыннасцю». У 2022-м Касьянчык чакала чарговая ўзнагарода.

Ужо працуючы ў гарадской пракуратуры, яна, напрыклад, падтрымлівала бок абвінавачвання ў судзе над экс-пракурорам Яўгенам Бабаком.

Патрабавала тэрмін і былому журналісту АНТ Дзмітрыю Семчанку. Тады, у маі 2023 года, Касьянчык згадвалася ў прапагандысцкіх медыя апошні раз.

@belarusnovosti2 Где теперь прокурорша, которой отказались сдавать квартиру? #милиция #беларусь #новостибеларуси #белорусы #новостибеларуси ♬ Mystery / Suspense Investigation / Investigation / Thinking(1179817) - DaikixCousin

Па інфармацыі «Кіберпартызан», па стане на 2024 год Аліна Касьянчык працягвала лічыцца супрацоўніцай Мінскай пракуратуры.

Каментары12

  • Жыгуль
    09.08.2025
    Прабачце калі ласка, але тут узровень інтэлекту на твары напісаны.
  • Вітаўт
    09.08.2025
    Скончыць дрэнна
  • Ведьма
    09.08.2025
    Будь ты проклята алина косьянчик, аминь.

Цяпер чытаюць

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, калі ў Мінску перастане смярдзець4

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты12

Лінгвістка і былая палітзняволеная Наталля Дуліна распавяла, як праходзіць яе адаптацыя пасля вызвалення3

Еўропа падтрымала адмову Украіны здаваць свае тэрыторыі Пуціну без ягоных саступак3

Полк Каліноўскага больш не бярэ ўдзелу ў штурмах. Чаму так?14

У Варшаве канцэрт Каржа пачынаецца са спазненнем ФОТЫ10

У Маладзечне на паркоўцы кіроўца «Лексуса» пераблытаў педалі і насмерць збіў жанчыну ВІДЭА2

«Прыйдзе час — лёд зноў трэсне, і нешта зноў будзе»5

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць