Грамадства77

Беларуска натхняльна расказала, як атрымала новую прафесію ў Германіі пасля 45 гадоў

За сваё жыццё Алена паспела папрацаваць і школьным псіхолагам, і настаўніцай англійскай мовы, і HR у IT-кампаніях. А ў 43 гады пайшла вучыцца на эргатэрапеўта — і цяпер шчаслівая, што ўсё ўдалося.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: freepik.com

Чытачка «Нашай Нівы» Алена кажа, што сваім прыкладам хоча натхніць беларусаў не баяцца змяніць нешта ў сваім жыцці — нават пасля 45 гадоў.

— Я даволі часта чую ад людзей, якім 40 ці нават усяго 35, што ім ужо позна вучыцца чамусьці новаму, павышаць кваліфікацыю ці нават глабальна змяняць прафесійны шлях: «Гэта складана, я не змагу…». Я вучылася новай прафесіі на дзвюх чужых мовах — нямецкай і латыні. І цяпер шчасліва, што магу працаваць у такой цікавай сферы.

Але пачнём ад старту: у 1999 годзе Алена скончыла ўніверсітэт. Спецыяльнасць атрымала педагагічную. Спачатку працавала школьным псіхолагам, потым — настаўніцай англійскай мовы.

Жанчына кажа, што марыла стаць псіхолагам. Тое, што бонусам трэба было інтэнсіўна вывучаць англійскую, было другасным. Алена прызнаецца, што замежная мова давалася ёй складана. Але ж на гарызонце маячыла галоўная мэта — дыплом псіхолага. Падчас вучобы ў ВНУ яна праходзіла дадатковыя семінары.

Атрымаўшы вышэйшую адукацыю, Алена зразумела: больш за ўсё ёй падабаецца працаваць менавіта з целам чалавека.

— Словы, камунікацыя… Гэта не зусім тое, што асабіста мне пасуе. У тым самым 1999-м я паставіла сабе птушку ў галаве, што хачу працаваць у напрамку цялесна-арыентаванай тэрапіі.

Жыццё склалася інакш. Спачатку — два дэкрэтныя адпачынкі, а пасля Алена вырашыла, як цяпер кажуць, «сысці ў IT». Яна працаўладкавалася кадравіком і 12 гадоў працавала ў IT-кампаніях.

— Добрыя заробкі, цікавыя задачы, выбітныя калектывы… Усё было цудоўна.

Нямецкую мову Алена пачала вывучаць толькі ў 38 гадоў — за некалькі месяцаў да таго, як з сям’ёй пераехала ў Германію, бо мужу прапанавалі працу там.

— І вось амаль у 40 гадоў я апынулася ў Германіі і пачала думаць, ці змагу я працаваць інтэнсіўна ў той самай сферы? Ці змагу я як HR зарабіць нямецкую пенсію? Канечне, былі думкі, ці хопіць мне сіл і здароўя на тое, каб адолець гэты выклік.

Тады і згадала пра сваю мару 1999-га — працаваць у кірунку цялеснай тэрапіі.

Жанчына прызнаецца: толькі праз шэсць гадоў інтэнсіўнага вывучэння нямецкай мовы — у свае 44 гады — зразумела: вось цяпер яе ўзроўню дастаткова, каб пайсці вучыцца з нуля новай прафесіі.

У Германіі ёсць ausbildung — так называецца сістэма профільнай сярэдняй адукацыі. Алена вырашыла, што хоча стаць эргатэрапеўткай.

— У рускамоўнай прасторы гэтая прафесія гучыць даволі рэдка. Калі казаць простай мовай, гэта бліжэй за ўсё да рэабілітолага. Я дапамагаю людзям як пасля розных траўм, так і нейралагічным пацыентам, сталым людзям, у якіх пачаліся ўзроставыя праблемы… То-бок эргатэрапеўт — гэта спецыяліст, які разам з пацыентам рухаецца альбо па шляху аднаўлення пасля траўм і хвароб, альбо па шляху падтрымкі. Бо, канечне, не моцна ты адновіш пацыента з дэменцыяй, там ужо шлях зразумела куды, але мы праходзім гэты шлях разам годна.

Вучыцца, кажа Алена, было складана. Бо гаворка ішла не пра курсы, а пра паўнавартаснае навучанне: шэсць гадзін заняткаў штодзённа, хатнія заданні, падрыхтоўка да кантрольных…

У групе беларуска была самай старэйшай вучаніцай — яе аднакурсніцам было ад 16 да 22 гадоў. Ды і з настаўнікаў шмат хто быў маладзейшы за Алену. Але яна не сутыкалася з эйджызмам.

— Я адчувала сябе выдатна. Можа, справа ў тым, што для Германіі мой выпадак не вельмі ўнікальны. Тут людзі ва ўзросце нярэдка ідуць вучыцца чамусьці новаму.

А складанасці ў вучобе часцей за ўсё былі звязаны з мовай.

— Усе мае настаўнікі, аднакурснікі былі немцамі — і я адна на групу замежніца. Ніхто не рабіў скідку на тое, што для мяне нямецкая — не родная. У Германіі ў кожным рэгіёне ёсць свае асаблівасці вымаўлення, якія вельмі далёкія ад літаратурнай мовы. І канечне, ніхто пад час лекцыі не думаў, ці разумею я ўсё, што гучыць. Калі я нешта ўдакладняла, мне тлумачылі. Але я сама імкнулася бегчы наперадзе цягніка, быць вельмі сканцэнтраванай.

Само навучанне ў Баварыі было для Алены бясплатным, спадарожныя выдаткі былі невялікімі.

— Я ж дарослы чалавек — у мяне ёсць дзеці, ёсць абавязкі. Тры гады — даволі вялікі прамежак часу, таму трэба было дасканала ўсё пралічыць перад тым, як пайсці вучыцца. Але я прыкідвала: нават калі б у мяне не было мужа і было б пры гэтым двое непаўналетніх дзяцей, я б у межах нямецкай мадэлі атрымання адукацыі змагла б сабе дазволіць гэтую вучобу. Бо ў Германіі рэальна атрымаць падтрымку дзяржавы ў аплаце жылля, камунальных паслуг. Адзіны варыянт, калі б я не змагла пайсці вучыцца без фінансавай падтрымкі мужа — гэта калі б у мяне было двое зусім маленькіх дзяцей. Бо маленькія дзеці патрабуюць вельмі шмат часу — гэта асобная праца.

У новай сферы Алена ўжо працуе два гады — і адчувае сябе цалкам шчаслівай. Яна кажа, што калі б была такая магчымасць, то з задавальненнем бы працавала і ў Беларусі ў рэабілітацыйным цэнтры.

Каментары7

  • Сонейка
    10.08.2025
    Поспехаў!
  • Какой на реабилитолог?
    10.08.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Нефанатка
    10.08.2025
    Молодец! Люблю людей, которые не боятся менять что-то в жизни

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Эстонская кампанія распрацавала наватарскую ракету-перахопнік супраць шахедаў4

Так цяпер выглядае былая Валадарка, пастаўленая на рэканструкцыю ФОТАФАКТ3

У розных раёнах Мінска з кранаў пацякла «нафта»1

«Камунарка» выпусціла аналаг «кіндараў»6

Лукашэнка хуценька далучыўся да трампаўскай Рады міру36

Ці можа таксіст адмовіцца везці пасажыра з лыжамі і санкамі? Можа, але не заўсёды

Апошнім часам Эмануэль Макрон з'яўляецца на публіцы ў цёмных акулярах. Што здарылася?10

У Кобрыне выставілі на продаж будынак сінагогі XVIII стагоддзя1

На складах найбуйнейшых сусветных вытворцаў назапасілася рэкордная колькасць алкаголю9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць