Грамадства66

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Яшчэ ў студзені Аляксандр Лукашэнка зявіў, што супрацоўнікаў, якія засвяціліся на пратэстах, трэба не звальняць, а даваць ім шанец. Але як сітуацыя выглядае насамрэч? «Наша Ніва» пацікавілася, ці спынілася хваля звальненняў нелаяльных рэжыму Лукашэнкі на Гродзеншчыне.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Гродна-Азот» 

Прадпрыемства ў 2020 годзе было адным з самых пратэсных у краіне, таму звальненні па палітычных матывах працягваюцца нават праз пяць гадоў пасля выбараў.

Чалавек, знаёмы з сітуацыяй у заводакіраванні, кажа, што не так даўно звальнялі тых, каго адшукалі сярод удзельнікаў аднаго з пратэсных маршаў, і чалавека з каманды Віктара Бабарыкі. 

Аднак, паводле слоў крыніцы, колькасць такіх звальненняў апошнім часам невялікая. Суразмоўца звязвае гэта перш за ўсё з тым, што многіх нелаяльных за пяць гадоў ужо даўно звольнілі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: azot.by

Раней на заводзе актыўна высвятлялі, у каго з супрацоўнікаў ёсць карта паляка. Цяпер гэтым менш займаюцца. За наяўнасць карты паляка з працы не звальняюць, але новы кантракт не падпішуць.

Пры прыёме на працу, як і раней, праводзіцца праверка. Калі ёсць мінімальныя зачэпкі па лініі 2020 года, то на працу, прынамсі ў адміністрацыйную частку завода, не возьмуць.

Што тычыцца звычайных рабочых на галаўным заводзе і даччыных прадпрыемствах, то ўзровень патрабаванняў крыху ніжэйшы. Вядома пра выпадкі, калі на працы пакідаюць тых, каго, напрыклад, судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Калі іншых «грахоў», акрамя карты паляка, няма, то на некаторыя вакансіі людзей прымаюць.

ГрДУ імя Янкі Купалы

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце таксама працягваюць звальняць — дакладней, не працягваць кантракты — недастаткова лаяльным выкладчыкам.

Са слоў чалавека, знаёмага з сітуацыяй, гэтую практыку не спыняюць нават нягледзячы на недахоп выкладчыкаў.

Крыніцы вядома адразу пра некалькі калег, якія не выйдуць на працу з 1 верасня з-за таго, што ім не працягнулі кантракт з-за палітычных прычын.

Суразмоўца адзначае, што цяпер, каб застацца на працы, недастаткова проста не высоўвацца і не выказвацца супраць улады ці адміністрацыі ўстановы. Трэба яе гучна падтрымліваць.

Пэўнай катэгорыі супрацоўнікаў кантракт падпісваюць толькі на год, каб трымаць іх «у тонусе».

«Гроднааблгаз»

Выяўляць нелаяльных супрацоўнікаў працягваюць і ў «Гроднааблгазе». Хоць за столькі гадоў ужо амаль не засталося людзей, на якіх можна адшукаць кампрамат.

У арганізацыі ёсць спецыяльныя супрацоўнікі, якія пільна сочаць за паводзінамі работнікаў — наколькі актыўна тыя прымаюць удзел у розных праўладных мерапрыемствах, што посцяць у сацыяльных сетках.

Калі чалавек «недастаткова патрыятычны», то пры падаўжэнні кантракту могуць узнікнуць дадатковыя пытанні.

Суразмоўца з картай паляка, які нядаўна ўладкаваўся на працу кіроўцам, распавёў, што для большасці дзяржаўных прадпрыемстваў наяўнасць карты паляка не была перашкодай яго ўзяць. Аднак калі размова ідзе пра ўладкаванне ў органы ўлады ці сілавыя структуры, то там казалі, што без адмовы ад карты не прымуць.

Каментары6

  • Андрусь
    10.08.2025
    А як гэтая карта паляка звязана з пратэстамі? У мяне ёсць знаёмыя калдыры з картамі паляка, якія не тое што нічога супраць улады Беларусі не пікнуць, але наогул і за сябе пастаяць не могуць... Гэта ж звычайныя прыспасабленцы.
  • Ну-ну
    10.08.2025
    Вы прачыталі толькі што хронікі таго, як пасьпяхова праходзяць «перамовы», які лука дамоваздольны і як пасьпяхова праходзіць «адрываньне ад расеі».
  • Барадзед
    10.08.2025
    В Польше нужны сварщики на вагоноремонтных депо.

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

МАЗ паказаў новую аўтакраму на колах, якая будзе ездзіць па вёсках6

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць