Грамадства2727

«Я за тое, каб мы яшчэ паспрабавалі. Я, прынамсі, яшчэ не спрабаваў…» Ціханоўскі паставіў сабе дэдлайн для вынікаў у барацьбе з рэжымам

Падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве былы палітвязень, блогер Сяргей Ціханоўскі ў інтэрвію «Свабодзе» назваў сябе палітыкам, заявіў, што выступае супраць гвалтоўнай перамены ўлады, кажа, што да яго ў каманду ўжо запісаліся 500 чалавек, у тым ліку 100 з Беларусі.

Сяргей Ціханоўскі. Фота: «Радыё Свабода»

Пра дэдлайн 9 жніўня 2026 году

— Я выступаю за тое, каб мы яшчэ паспрабавалі. Я, прынамсі, яшчэ не спрабаваў… Я хачу паспрабаваць дэмакратычным шляхам усё ж такі дасягнуць пэўнага выніку. Я хачу, каб мы як мага хутчэй вярнуліся дадому. Я хачу, каб усе палітвязьні выйшлі на волю.

Я, адрозна ад нашых палітыкаў, дыпляматаў, нашых дэмакратычных сіл, не зьвязаны з аніякімі фондамі, ня маю ніякіх абавязкаў. Я свабодны чалавек, я цаню сваю свабоду. І я магу сьмела сказаць, што гатовы паставіць дэдлайн. Я ўжо недзе казаў, што, няхай гэта будзе наступнае 9 жніўня, калі я скажу: так, дэмакратычным шляхам, але калі ў нас не атрымліваецца — трэба шукаць іншыя рашэньні.

Калі мы будзем заклікаць браць у рукі зброю ці ісьці на іншыя радыкальныя меры — нашы партнэры ад нас адвярнуцца, і мы застанемся зусім адны. У нас і так няма ўзаемаразуменьня. Людзі павінны ведаць, што гвалт — гэта крайняя мера, і не факт, што яна да чагосьці прывядзе.

Пра новыя праекты і ідэі

— У мяне ёсьць некаторыя ідэі. Цяпер я таксама зьбіраюся запускаць свае праекты, ініцыятывы. Калі экспэртная ацэнка, у тым ліку міжнародных экспэртаў, будзе станоўчай — мае хлопцы з каманды кажуць, што ідэі клясныя, — я таксама так лічу і веру ў іх. Пасьля ацэнкі экспэртаў, калі ўсё пойдзе і дадуць зялёнае сьвятло, вы ў бліжэйшы час гэта ўбачыце. Я іх агалошу. Я буду прасіць беларусаў удзельнічаць у гэтых праектах. Калі нейкія з іх не атрымаюць станоўчай ацэнкі, мы іх пакуль адкладзём.

Але ідэй, шчыра, шмат. Раней я займаўся крэатывам, і ў мяне ідэі ўзьнікаюць ледзь не штодня. Незразумела нават, як такую колькасьць рэалізаваць.

Пра каманду і працу толькі зь беларусамі за мяжой

— Пададзена каля 500 заявак. Мы нават не пасьпяваем усім адказаць. Асабліва калі кожны аддае перавагу свайму спосабу сувязі. Хтосьці ў Беларусі, а зь імі, мне сказалі, небясьпечна кантактаваць. Я скарыстаюся тым, што вы цяпер са мной размаўляеце, каб зьвярнуцца да аўдыторыі: каля 100 чалавек у Беларусі даслалі свае кантакты — мы не можам адказаць з прычыны мер бясьпекі. Мы за вас баімся. Ужо вядомыя выпадкі, калі ГУБАЗіК і іншыя структуры Беларусі стваралі фальшывыя пляцоўкі, чат-боты. Я ніякіх чат-ботаў ніколі не ствараў. І там людзей уводзяць у зман, даюць нейкія заданьні, людзі кудысьці едуць, нешта робяць, а потым іх арыштоўваюць… Мы працуем толькі з беларусамі за мяжой.

Пра тое, ці лічыць сябе палітыкам

— Я раней сябе ніколі палітыкам не лічыў. Пакуль я сядзеў у турме, мяне ўжо ўсе называлі палітыкам, бо мае дзеяньні прывялі да пэўных палітычных вынікаў і высокай пазнавальнасьці.

І цяпер, як бы я ні хацеў, будучы мужам сваёй любай Сьвятланы Георгіеўны Ціханоўскай, усё, што я раблю, адразу ўспрымаецца як палітыка. Я нешта скажу — і гэта адразу выклікае хвалі эмоцый, трапляе ў інфармацыйнае поле, на першыя палосы. Таму, як бы я ні хацеў, я — палітык. Лідэр пратэстаў 2020 года — і гэта ўжо не адняць. І так як мае праекты далей будуць зьвязаныя з сацсеткамі, стрымамі, рэпартажамі, блогерам я таксама застануся. Таму — першы джэнтэльмэн Беларусі, палітык, блогер… ну і, мабыць, прадпрымальнікам таксама застануся, бо гэта ўжо ў душы.

Пра паездку ў ЗША

— Я зараз зьбіраюся ў Злучаныя Штаты Амэрыкі. Я не адзін, са мной мая каманда. З таго боку і Пракоп’еў прапанаваў сваю дапамогу, і прадстаўнікі дыяспары, і розныя актывісты, і нават амэрыканскія дыпляматы прапанавалі дапамогу. Я разьлічваю дасягнуць адной галоўнай мэты — вызваліць максымальна магчымую колькасьць палітвязьняў. Больш за 1000 чалавек — гэта мая мэта № 1. Я са сваімі прапановамі хачу зьвярнуцца да амэрыканскіх палітыкаў, да адміністрацыі Дональда Трампа і спадзяюся, што хаця б некаторыя мае ідэі прымуць або хаця б разгледзяць. Я ўпэўнены, што тое, што я прапаную, будзе вельмі выгадна адміністрацыі Трампа, і думаю, што яны пагодзяцца. — У мяне тры асноўныя кірункі: сустрэчы з дыяспарай, інтэрв’ю амэрыканскім СМІ і сустрэчы з дыпляматамі і палітыкамі ЗША.

Каментары27

  • Эж
    10.08.2025
    Праз год караблікі запусцяць.
  • их борьба по-джентльменски
    10.08.2025
    Дедлайн без цели - отработаная офисом стратегия. Цель придумается через год по ситуации. В крайнм случее скажет "мне сорамна" и делов-то
  • политзек
    10.08.2025
    Да в целом, ВСЕ - ЗА..
    проблема в том, что силы слишком малы для того, чтобы что-то сделать без наличия "окна возможностей".
    по-сути, выхода только два 1) сдаться 2) работать над протоколами действий под разные варианты этих "окон" и где-то даже их формировать.
    но самая большая проблема всеже со стукачами. хотим её решить? тогда КАЖДЫЙ, кто хоть чем-то занимается и имеет доступ хоть к чему-то должен проходить полиграф раз в 3-4 месяца.. а публичные личности вообще в прямом эфире. кто не прошел/отказался - полный игнор/бан.
    да и в целом подходы к безопасности должны быть совсем другого уровня.
    прежде, чем играть в демократию, для победы неизбежно придется играть в иерархию с дисциплиной. кто этого не понимает - не добьется ничего и никогда.

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»15

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна ап'янець ад цукерак «Сталічныя» і марозіва з такой жа начынкай? Вось што паказаў эксперымент6

У «Мінск-Арэну» на канцэрт Дзімы Білана набіўся тлум народу. Гледачы скардзяцца на праблемы з квіткамі і паводзіны іншых42

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка24

Госця свецкага вечара ў Мінску шакавала сукенкай з галавой казулі14

Мінская крама прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі. Прапагандысты ўбачылі партрэт Геніюш і наляцелі15

Міністр транспарту расказаў, як будуць выконваць загад Лукашэнкі разабрацца з маршруткамі5

Прарасійскі амерыканскі інфлюэнсер папрасіў апісаць Пуціна адным словам. УСУ адказалі24

Літоўскі міністр расказаў, як вучыўся чытаць па-беларуску з часопіса «Вожык»29

Мінчанін паставіў на дзверы біяметрычны замок — яго выклікалі ў міліцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»15

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць