Грамадства6464

Жыгар — Краўцову: Я табе асабіста аплачу квіток да Мінска, там і дамаўляйся з Лукашэнкам!

Уладзімір Жыгар і Іван Краўцоў горача паспрачаліся на канферэнцыі ў Варшаве. 

Скрыншот трансляцыі

Падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве прайшло некалькі дэбатаў. Адны з іх — пра санкцыі. Дыскутавалі сакратар Каардынацыйнай рады і член каманды Бабарыкі Іван Краўцоў і Уладзімір Жыгар з «Белпола».

Краўцоў напачатку адзначыў, што ён не супраць санкцый як інструмента, але мае пытанні. Першае — ён не зразумеў, на што працуюць санкцыі. Другое — пытанне публічнай адказнасці, бо ў сацыялагічных апытаннях большасць выказваецца супраць санкцый. «Санкцыі як хіміятэрапія — б’юць у асноўным па людзях».

Трэцяе яго пытанне было звязана з перамовамі наконт перамір'я па вайне Расіі ва Украіне.

«Вы часта кажаце, што асноўныя санкцыі ўведзены за саўдзел Беларусі ў расійскай агрэсіі. У мяне такое пытанне: цяпер, калі будзе падпісана перамір’е і санкцыі будуць здымацца з Расіі, то яны адпаведна (калі ў нас ёсць гарманізацыя санкцый, да якой так імкнуліся, а я заўсёды быў супраць гарманізацыі, казаў, што трэба раздзяляць санкцыйныя рэжымы) будуць зняты і з Беларусі? І мы атрымліваецца губляем гэты інструмент?»

Жыгар у адказ адзначыў, што, вядома, хацелася б, каб санкцыі працавалі лепш і прымаліся хутчэй. Але ён задаецца пытаннем: ці многія ў дэмсілах працавалі над санкцыямі?

Па яго словах, цяпер 150 дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў працуюць на расійскі вайскова-прамысловы комплекс.

«Чаго хоча дабіцца Лукашэнка? Гэта 100-працэнтная лакалізацыя вытворчасці ўзбраення за грошы рускіх на тэрыторыі Беларусі. Але, нават выкарыстоўваючы Кітай, Пакістан, Іран, яны не могуць дабіцца па тых ці іншых кірунках гэтай лакалізацыі. Яны вымушаны шукаць нейкія камплектуючыя, расходныя матэрыялы ў Еўропе. І санкцыі дзейнічаюць на гэту групу».

У Краўцова спыталі: раз ён крытыкуе, то што прапануе ўзамен?

Той заўважыў, што ЕС чамусьці не накладае санкцыі на Казахстан і Турцыю, якія дапамагаюць абыходзіць іх Беларусі. А прапанова яго была такая:

«Многія краіны Еўрасаюза не падтрымліваюць амерыканскія намаганні па перамовах з рэжымам. Яны не хочуць у гэта ўвязвацца, яны лічаць, што добра заняць моцную маральную пазіцыю і проста чакаць. Атрымаецца ў амерыканцаў — добра, мы падключымся. Не атрымаецца — ну добра, мы нічым не рызыкавалі. А я кажу: трэба рызыкаваць. Цяпер выкарыстоўваць тыя назапашаныя інструменты, якія ёсць на стале, і намагацца весці перамовы аб тым, каб спыніць сістэматычныя рэпрэсіі».

Краўцоў на дэбатах задаў пытанне Жыгару:

«Калі будзе той самы момант, калі мы пачнем выкарыстоўваць тыя цудоўныя санкцыі як інструмент, ці мы яго да Новага года захоўваем?»

«А калі вялікая група пачне ставіць пытанне спынення рэпрэсій як абавязковае? Таму што змяняць адных людзей на іншых у абмен на санкцыі… Вы вызначыцеся, вам шашачкі ці ехаць», — парыраваў Жыгар.

Былы сілавік дадаў, што санкцыі не здымаюцца і не ўводзяцца па шчаўчку. «Каб правесці МЗКЦ, мы працавалі 8 месяцаў».

Таму, заўважыў ён, калі хтосьці кажа, што санкцыі трэба здымаць, гэта тармазіць працэс.

«Іван Краўцоў замінае Жыгару працаваць», — паіранізаваў Краўцоў.

«Ты мне глыбока абыякавы. Я ж цябе таму і забракаваў [у фэйсбуку]», — адказаў Жыгар.

Жыгар у сваю чаргу спытаў: а што канкрэтна Краўцоў зрабіў па ціску на Лукашэнку?

«Я не займаюся ціскам», — адказаў той.

«Згодны! — падхапіў Жыгар пад апладысменты публікі. —

І ў гэтым наша розніца. Ёсць тыя, хто працуе, стараецца, робіць хоць нешта, а ёсць тыя, хто бегае і кажа: не трэба, гэта ўсё лішняе, з Лукашэнкам можна дамовіцца. Я табе асабіста аплачу квіток да Мінска, там і дамаўляйся!»

Ліза Пракопчык, моладзевая актывістка і віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады, выкрыкнула Жыгару з месца, што думала, што прысутныя змаганнем за Беларусь змагаюцца, а не ціскам. А пасля крыкнула «ACAB»

(абрэвіятура all cops are bastards — «усе паліцыянты — вырадкі»).

Краўцоў у канцы дыскусіі пажартаваў, што рады, што для часткі апазіцыі выступае такім раздражняльным фактарам.

Каментары64

  • Ну-ну
    09.08.2025
    Другі квіток у Менск трэба купіць аднаму Нацыянальнаму Ляпідарнаму Лідэру, у якога «супадаюць нацыянальныя інтарэсы». Яшчэ лепей – абмяняць яго на палітычных вязьняў, бо раз у яго «супадаюць нацыянальныя інтарэсы», то і сядзецца яму норм будзе. А то і наогул ня будзе, мо свой у дошку.
  • Ну-ну
    09.08.2025
    Цалкам Падтрымліваю візіт прадстаўнікоў ЗША ў Беларусь, ой, а я думаў, Беларусь адарваў Юшчанка ў канцы 00-х, калі прадстаўляў Беларусь ува Ўсходнім Партнэрстве якраз з гэтай мэтай. А потым Чавэс са сваімі прапановамі нафты адарваў. А потым Пампэа прапаноўваў амэрыканскі газ – і таксама адарваў... Ужо ж даўно адарвалі, не?
  • АСАБ
    09.08.2025
    З якіх гэта часоў мянты вызначаюць павестку, як нам вызваляцца ад лукашэнкі?
    Сваімі юдавымі грошамі хай аплочвае ў царкве знічку замовіць за выкупленне грахоў!

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць