Грамадства1010

«Сітуацыя нармалізуецца не раней за восень». Офіс Ціханоўскай плануе перамовы з Літвой наконт аўтобусаў

Днямі рэзка скарацілася колькасць аўтобусаў, якія ходзяць паміж Літвой і Беларуссю. Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка паведаміў тэлеканалу «Белсат», што Офіс плануе перамовы з Вільняй, каб «захоўваць як мага больш рэйсаў».

Аўтобус кампаніі «Eurolines». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Eurolines Lithuania / Facebook
Аўтобус кампаніі Eurolines. Здымак ілюстрацыйны

«На жаль, гэтае скарачэнне рэйсаў, хоць і часовае, закране сотні беларусаў. Гэта адчувальна асабліва ў пік летняга сезону, калі многія беларусы выязджаюць за мяжу», — канстатаваў Франак Вячорка.

«Мы з 2022 года працуем над тым, каб было як мага больш аўтобусных рэйсаў. І сапраўды, за апошні час колькасць рэйсаў сягала аж да 30—40, нават 50-ці на дзень. Гэта больш чым было дазволена Літвой. Вырас і агульны аб'ём руху праз мяжу: агулам у год беларуска-літоўскую мяжу мінаюць 1,5 млн пасажыраў. Гэта шмат», — адзначыў ён.

Вячорка лічыць, што галоўная прычына пільнай увагі літоўскага боку да аўтобуснага руху — бяспека:

«Гаворка не толькі пра беларусаў, але і пра літоўцаў, якія едуць у Беларусь. Думаю, менавіта бяспека — прычына, чаму Літва спрабуе зарэгуляваць пасажыраперавозкі цяпер».

Вячорка паведаміў пра планы правесці перамовы з Літвою наконт аўтобусных рэйсаў:

«Думаю, сітуацыя нармалізуецца не раней за восень. Ніякага спынення аўтобусных перавозак не плануецца, але, хутчэй за ўсё, частка рэйсаў, якія ездзілі «ў шэрую», будзе ўсё ж адмененая. Мы ўвосень плануем правесці паглыбленыя перамовы з літоўскім бокам, каб абмеркаваць, як зрабіць так, каб захоўваць як мага больш рэйсаў».

Ён паабяцаў «рабіць усё магчымае», каб пасажырскае злучэнне Беларусі з краінамі ЕС не спынілася.

«На сёння застаецца да 20 рэйсаў на дзень. Гэтага, вядома ж, мала для піку сезону. Але да восені, думаю, сітуацыя нармалізуецца. Мы будзем рабіць усё магчымае, каб пасажырскае злучэнне паміж Беларуссю і Еўрасаюзам захоўвалася», — адзначыў Франак Вячорка.

Ён таксама запэўніў, што не засталіся без увагі і планы Латвіі абмежаваць аўтобусны рух з Беларуссю:

«Будзем высвятляць таксама. Там рэйсаў нашмат менш. Але дапускаю, што асноўная прычына — таксама бяспека. І сярод іншага — абмежаваць плынь жыхароў Латвіі, якія едуць у Беларусь, асабліва пасля арыштаў латвійскіх грамадзян у Беларусі».

Як паведамлялася, у Латвіі ўжо падрыхтавалі праект урадавай пастановы пра забарону з 15 кастрычніка нерэгулярных (іх яшчэ называюць турыстычнымі) аўтобусных рэйсаў у спалучэннях з Беларуссю і Расіяй.

Каментары10

  • Бир Баух з Брэмена
    15.08.2025
    Лицьвяки знали,что делали.
    В августе в Европу возвращаются люди после отпусков ,каникул и тп.
    По факту ,это много европейских паспортов и внж .
    И вернице проезд байкеров чз границу,а то пацаны задолбались кругаля давать!
  • Еўрабляхі
    15.08.2025
    Нічэво вы не панімаеця, яна дагаварываецца. што ціпер будзіт прамы рэйс, аўтобусы Менск-Вільня будуць ездзіць праз Стамбул
  • Пратонмэйл - ведаем усё
    15.08.2025
    Ты ўжо спыніў рух самалётаў, не сумняюся, што і аўтобусы можаш.

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць