Грамадства22

Аўтобус з Вільні ў Мінск не прапусцілі праз мяжу, пасажыры дабіраліся самі 

З нядаўняга часу з Мінска ў Вільню замест 28 аўтобусных рэйсаў у дзень ездзіць толькі 15. 12 жніўня адразу два буйныя перавозчыкі — беларускі «Мінсктранс» і літоўскі Eurolines — абвясцілі пра прыпыненне большасці паездак.

Фота: Grenadier_Thomas, fotobus.msk.ru

Пры гэтым беларуская кампанія адзначала, што змены ўступяць у сілу толькі з 14 жніўня. Але з праблемамі сутыкнуліся ўжо пасажыры вечаровых аўтобусаў 13 жніўня: людзей, што ехалі з Вільні, разварочвалі проста на літоўскай мяжы і не пускалі ў Беларусь. У адным з іх была Наталля, якая пра тое, што адбылося, расказала «Люстэрку».

Беларуска Наталля ехала ў Мінск на аўтобусе «Мінсктранса» ўвечары 13 жніўня. З Вільні ён выехаў па раскладзе. На мяжы перад ім было яшчэ два аўтобусы, у выніку ў чарзе пасажыры прастаялі каля трох гадзін.

— Потым аўтобус перад намі (таксама «Мінсктранса») развярнулі ў бок Літвы, — успамінае яна. — Ніхто не ведаў, у чым праблема. Мы прастаялі яшчэ — а потым развярнулі і нас. Прычына, як нам сказалі, у тым, што «Мінсктранс» перавысіў квоту перавозчыка. Пасля кіроўца паведаміў, што 16 чалавек могуць забраць [далей] — але гэта перасадка ў іншы аўтобус [які прапусцілі праз мяжу], і яна не бясплатная. Пайшлі пажылыя і сем'і з дзецьмі.

Нехта вырашыў прасіць кіроўцаў легкавых аўтамабіляў, якія праязджалі міма, узяць іх да сябе ў машыну, каб прайсці мяжу, расказвае Наталля. Але большасць пасажыраў засталася ў аўтобусе. На пытанні здзіўленых людзей кіроўца сказаў, што можа толькі адвезці іх назад на вакзал у Вільню.

— Тады патэлефанавала на гарачую лінію «Мінсктранса» і расказала сітуацыю. Яны адказалі, што ведаюць пра гэта, што не толькі нас развярнулі, але нічога з гэтым зрабіць не могуць. На пытанне, што рабіць нам, адказ: «Шукайце іншыя аўтобусы». Хоць я глядзела — месцаў не было, — расказвае жанчына.

Са словаў суразмоўніцы, у кампаніі сказалі, што адразу грошы за білет вярнуць не могуць. Тым часам аўтобус прыехаў назад на вакзал у Вільню, было ўжо бліжэй да ночы. Пасля доўгага чакання беларусцы пашанцавала: у адзін з аўтобусаў іншага перавозчыка не прыйшлі людзі, і яна села на вольнае месца. Праўда, давялося купіць новы білет. 

— Дарога заняла 15 гадзін, — апісвае яна. — У сябе яшчэ не прыйшла. Патрэбныя суткі, каб аднавіць сілы, а на нервы — нават больш.

Каментары2

  • ad
    16.08.2025
    Все идет к большой войне
  • Gin
    16.08.2025
    Правильно нефиг им туда сюда кататься, тем более что почти все белорусы это про российские прихвостни!

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол: Украіна вядзе пазітыўныя перамовы з ЗША аб набыцці ракет «Тамагаўк»6

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць