Свет22

У самым паўночным горадзе Швецыі перавозяць на іншае месца больш чым стогадовую царкву

У самым паўночным горадзе Швецыі — Кіруне — рэалізуюць незвычайны праект: царкву, збудаваную яшчэ ў 1912 годзе, перавозяць на новае месца, піша Бі-бі-сі.

Царква ў Кіруне. Фота: Mauro Ujetto/NurPhoto via Getty Images

Будынак вагой у 672 тоны і вышынёй 35 метраў змясцілі на велізарную платформу з сотнямі колаў. Яму трэба праехаць пяць кіламетраў, і гэтая дарога зойме каля двух дзён, бо канструкцыю рухаюць вельмі павольна — усяго па паўкіламетра за гадзіну.

Прычына пераезду — пагроза правалу зямлі. Грунт у горадзе пачаў апускацца з-за больш чым стогадовай распрацоўкі жалезнай руды. Раней на новыя месцы ўжо пераносілі іншыя будынкі Кіруны, але з чырвонай царквой цягнулі да апошняга, бо яе можна транспартаваць толькі цалкам.

Царква, якая калісьці лічылася найпрыгажэйшым будынкам краіны, з’яўляецца сімвалам Кіруны і галоўнай славутасцю ўсяго рэгіёну. Унутры яе захоўваюцца каштоўныя творы мастацтва, у тым ліку алтарная карціна, напісаная шведскім прынцам Яўгенам (1865-1947), і вялікі арган на тысячу труб. Гэтыя рэліквіі нельга было вынесці, таму іх надзейна замацавалі і абаранілі проста ўнутры будынка.

Падрыхтоўка да пераезду заняла некалькі гадоў: дарогу пашырылі да 24 метраў, з яе прыбралі слупы, святлафоры і нават стары мост. У дзень пачатку шляху сотні людзей прыйшлі паглядзець, як царква пачынае сваё павольнае падарожжа. Для многіх гэта сапраўдны цуд інжынернай думкі і гістарычная падзея.

Хаця мясцовыя жыхары з сумам развітваюцца з традыцыйным месцам, яны разумеюць неабходнасць пераезду. Як сказала вікарый Лена Т’ярнберг, лепш перанесці святыню, чым дазволіць ёй разбурыцца.

Увесь праект па перасяленні са старога месца людзей і будынкаў ацэньваецца больш чым у 10 мільярдаў шведскіх крон (каля 896 мільёнаў еўра), і яго фінансуе кампанія LKAB — аператар рудніка. Калі ўсё пойдзе згодна з планам, то царква апынецца ў новым цэнтры Кіруны ўжо ўвечары ў сераду.

Каментары2

  • Імя
    19.08.2025
    Надзвычай прыгожы і дагледжаны будынак. Посьпеху праэкту!
  • Gust
    20.08.2025
    Вось можа ж быць будынак царквы прыгожы i без расiйскiх цыбулiн

Цяпер чытаюць

Лукашэнка хоча паставіць на «Паланэзы» ядзерныя боегалоўкі18

Лукашэнка хоча паставіць на «Паланэзы» ядзерныя боегалоўкі

Усе навіны →
Усе навіны

Пярцоў паскардзіўся, што пасля некаторых прапагандысцкіх лекцый людзі перастаюць падтрымліваць уладу19

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам5

Нобелеўскія лаўрэаты папрасілі Трампа дамагчыся вызвалення беларускіх палітвязняў4

Беларускі добраахвотнік не можа звольніцца з УСУ праз памылкова складзены кантракт1

У школе ў «Мінск-Свет» з'явілася клетка як у баях без правіл. Чыноўнікі растлумачылі, што гэта такое

Гомельская прапагандысцкая праграма з праслаўленнем Лукашэнкі набірае літаральна адзінкі праглядаў8

У Шчучынскім раёне жанчына папрасіла прыбраць смецце з участка, а ёй знеслі дом11

Былая кіраўніца штаба Ціханоўскай у захапленні ад круізу па нарвежскіх фіёрдах. Колькі каштуе такі адпачынак?30

Альпіністка з Расіі ўжо тыдзень знаходзіцца на вышыні 7000 метраў: выратаваць яе не могуць, ежа ў яе скончылася3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка хоча паставіць на «Паланэзы» ядзерныя боегалоўкі18

Лукашэнка хоча паставіць на «Паланэзы» ядзерныя боегалоўкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць