Свет88

Трамп запытаўся ў Орбана, чаму ён блакуе ўступленне Украіны ў Еўрасаюз

Як паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы, у панядзелак Дональд Трамп абмяркоўваў з прэм’ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам пытанне блакавання Венгрыяй перамоў аб уступленні Украіны ў Еўрапейскі саюз.

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан. Фота: AP Photo / Denes Erdos

Падставай для кантакту стала просьба еўрапейскіх лідараў, якія разам з Уладзімірам Зяленскім былі на сустрэчы ў Белым доме. Яны звярнуліся да амерыканскага прэзідэнта з просьбай неяк паўплываць на Будапешт.

Сам Орбан ужо пасля размовы адзначыў ў фэйсбуку, што сваю пазіцыю не зменіць, бо, на яго думку, сяброўства Украіны ў ЕС не забяспечвае гарантый бяспекі.

У ходзе размовы венгерскі бок таксама паведаміў пра гатоўнасць разгледзець варыянт арганізацыі ў Будапешце новага раўнду перамоў паміж Пуціным і Зяленскім.

Каментары8

  • Ну-ну
    19.08.2025
    «...просьба еўрапейскіх лідараў, якія разам з Уладзімірам Зяленскім былі на сустрэчы ў Белым доме. Яны звярнуліся да амерыканскага прэзідэнта з просьбай неяк паўплываць на Будапешт».

    Вось дык нумар! Гэта значыць, Ляпідарна Геніяльны Найлепшы Прэзыдэнт за Сто Гадоў слухае «левакоў», «левалібэралаў» і «глябалістаў»? Выяўляецца, ён ускосна дапамагае ўступленьню Украіны ў «эўрасавок»? Дык можа, Трампа падкупілі «глябалісты»? Або, можа, падмянілі яго на двайніка? Незадача... Спадзяюся, новая ляпідарна геніяльная факсаграма нам усё растлумачыць!
  • Лёлік з-пад Лімасола
    19.08.2025
    Орбану здаецца, што ён добра схаваўся ў сваім новым паласе)
    Дарэчы папярэдняя навіна пра Обана на НН была такая: "Орбан: Трамп часта пытаецца, калі Венгрыя выйдзе з Еўрасаюза"
  • 11.6.)))
    20.08.2025
    Ну-ну , "Калі левакі даведаюцца, што ў выніку я забраў у рускіх Маскву і Пецербург, яны ўсё роўна будуць усюды пісаць, што гэта была благая здзелка."
    Дональд Трамп

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць