Свет1111

Зяленскі пракаментаваў магчымае месца сустрэчы з Пуціным

«Шчыра скажам, што Будапешт нас не падтрымліваў».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Фота: АР

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што яго патэнцыйная двухбаковая сустрэча з кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным павінна быць у нейтральнай Еўропе, ён таксама не супраць Турцыі, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«Месца сустрэчы. Мы лічым справядлівым, і еўрапейцы гэта падкрэслілі, каб сустрэча праходзіла ў нейтральнай Еўропе. Таму што ідзе вайна ва Украіне і на еўрапейскім кантыненце. Я сказаў, што мы згодныя. Швейцарыя, Аўстрыя — мы згодныя», — сказаў ён падчас размовы з журналістамі.

Гаворачы пра Турцыю як пра пляцоўку, ён растлумачыў, што гэта краіна НАТА і «частка Еўропы», таму Украіна не супраць.

Пры гэтым Зяленскі падкрэсліў, што ніякай сустрэчы ў Маскве быць не можа.

Адносна Будапешта як месца правядзення, прэзідэнт адзначыў, што «сёння гэта няпроста».

«Гэта няпроста, бо сярод усіх еўрапейскіх краін ёсць адзінства ў падтрымцы Украіны падчас гэтай вайны. І, будзем шчырымі, Будапешт нас не падтрымаў. Я не кажу, што палітыка Орбана была супраць Украіны, але яна была супраць падтрымкі Украіны», — растлумачыў ён.

Раней СМІ паведамлялі, што ў ЗША разглядаюць Венгрыю як магчымае месца правядзення саміту Зяленскага і Пуціна.

Каментары11

  • Filipp
    21.08.2025
    Цікава было б знаць, а якія пагадненні гатовы падпісаць Зяленскі? Месца тут не прынцыпова.
  • Жвір
    21.08.2025
    Filipp, пагадненьні не гатовы, пра іх няма размовы, ёсьць узаемныя патрабаваньні для абмеркаваньня, у тым ліку прапанова Трампа аб спыненьні баявых дзеяньняў. Дзеля такога дыялогу й разглядаецца магчымасьць сустрэчы, што ў выніку (у ідэале) можа стварыць глебу для далейшых кантактаў і дамовы.
  • не тый узровень
    21.08.2025
    прэзідэнты не збіраюцца проста на чай. калі яны збіраюцца, то нешта падпісваюць

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць