Грамадства2323

Ціханоўская павіншавала мужа з днём народзінаў і апублікавала фота ўсёй сям'і

18 жніўня Сяргей Ціханоўскі адзначае дзень народзінаў — першы за доўгі час на волі. Яму споўнілася 47 гадоў. Ціханоўская павіншавала мужа праз інстраграм і паставіла фота сваёй сям'і, на якой усе побач.

Фота: prezident.sveta / Instagram

«Сяргей, сёння такі доўгачаканы дзень нараджэння, які мы сустракаем разам, пасля пяці гадоў разлукі. 


Першы твой дзень народзінаў, калі я ўпэўненая, што ты пабачыш віншаванні нашых дзяцей, бо цяпер яны могуць уручаць іх асабіста, абдымаць цябе і бачыць тваю ўсмешку.

Ты — мая апора, мой сябра і мой каханы. І я зычу табе сёння і заўсёды адчуваць тую ж цеплыню, якую мы цяпер адчуваем побач з табой. Дзякуй табе за тваю сілу, за тваю любоў і за тое, што, нягледзячы ні на што, мы ўсё ж такі разам», — напісала яна. 

Каментары23

  • Прыкра
    18.08.2025
    Мне адной гэта неяк няёмка і нават агідна глядзець? Сям'я, асабістыя рэчы, а яны выстаўляюць гэта для піяру...
    Нейк зусім згублена штосці чалавечае ў гэтым..
  • Толька так и никак иначе..
    18.08.2025
    чакаем, але патрабуецца дзвести тысяч виншаванняу и нияк не менш
  • Саламон
    18.08.2025
    Прыкра, цікава, а што тут агіднага?! Прыгожая сям'я: тата, маці і пара дзетак, якія рады таму, што тата нарэшце з імі, хай лёс і выштурхнуў іх за мяжу? Што кепскага ў тым, што абраная прэзідэнтка ў чарговы раз дэманструе чалавечасць, і ніхто ня можа сцвярджаць, што гэта неяк штучна? Альбо можа вам болей падабаецца Лукашэнка, які ня проста ніколі нідзе не з'яўляецца з законнай жонкай, але і зрабіў трэцяга (колькасць недакладная) сына з палюбоўніцай? Больш дэтальна пра адпаведныя прыгоды дыктатара распавядаў Саша Варламаў. А можа Шэйман з палюбоўніцай, на якую ён рэгіструе свае карупцыйныя бізнэсы? А можа хлус, махляр і асуджаны сапраўдным судом Трамп у трэцім шлюбе? А можа Пуцін, асабістае жыццё якога таксама ўяўляе з сабе стос адносін з незразумелай колькасцю жонак, гейш-палюбоўніц за кошт дзяржбюджэта і пазашлюбных дзяцей?

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць