Грамадства11

Пасля зацішша ў Гомельскай вобласці зноў пачулі дроны: што вядома

Увечары 19 жніўня ў Гомельскай вобласці зноў фіксаваліся расійскія беспілотныя лятальныя апараты, якія трапілі ў паветраную прастору Беларусі падчас атакі тэрыторыі Украіны. Сітуацыя зноў была нетыповай, піша «Флагшток». 

Ілюстрацыйны здымак: арыгінальны іранскі рэактыўны «шахед». Фота: defence-ua.com

Паводле звестак «Флагштока», каля 22:00 у Нароўлі чулі характэрны гук «мапеда». Дрон праляцеў над райцэнтрам у невядомым напрамку, паведамілі сведкі.

У гэты час украінскія маніторынгавыя каналы не фіксавалі залётаў з тэрыторыі Беларусі, але адзначалі іх пазней: два «шахеды», што заляцелі з Гомельскай вобласці, накіроўваліся з Кіеўшчыны на Жытоміршчыну за некалькі хвілін да 23:00 — паводле даных канала «ППА Радар».

Паводле інфармацыі іншага канала, «еРадар», першапачаткова адзін з дронаў з’явіўся ў раёне Чарнігава ў 22:30, затым лакацыйна быў страчаны і каля 22:50 з’явіўся ў Чарнобыльскай зоне ў Кіеўскай вобласці, паведаміў прадстаўнік канала «Флагштоку».

Факт перасячэння мяжы Беларусі маніторшчыкам зафіксаваць не ўдалося, але яны адзначылі, што, меркавана, гэта быў рэактыўны беспілотнік, які развівае хуткасць да 300—350 км/г. Верагодна, гэта першы выпадак выкарыстання паветранай прасторы Беларусі для пралёту рэактыўнага «шахеда».

У Нароўлі ж чулі дрон са звычайным рухавіком.

Інфаграфіка «Флагштока»: актыўнасць БпЛА над Гомельскай вобласцю 19 жніўня 2025 года паводле даных украінскіх маніторынгавых каналаў

Перад гэтым апошні раз расійскі БпЛА адзначаўся ў Гомельскай вобласці раніцай 15 жніўня. Тады адразу два маніторынгавыя каналы паведамлялі пра тое, што каля 9:00 і 10:00 беспілотнік неўстаноўленага тыпу накіроўваўся з Беларусі да мяжы Кіеўскай і Чарнігаўскай вобласці.

Да гэтага на працягу 10 дзён было зацішша — пасля таго як ноччу 4 жніўня дзве групы БпЛА неўстаноўленага тыпу (меркавана, ударных) заходзілі на Чарнігаўшчыну з боку Беларусі.

Тады таксама не фіксаваліся дакладны час і месца перасячэння мяжы — з таго часу залёты расійскіх беспілотнікаў сталі нетыповымі, што можа сведчыць пра змяненне тактыкі атак расійскай арміі.

Каментары1

  • Вучэннi Захад 2025 гэта вайна
    20.08.2025
    Лукашыстыя i iх гаспадары з крамля правакуюць збiцце Украiнай дронаў над беларускай тэрыторыяй.

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку43

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»20

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку43

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць