Грамадства66

Былы гандбаліст Рутэнка расказаў, як катаецца па Еўропе нягледзячы на санкцыі

Былы славуты гандбаліст, а цяпер кіраўнік Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Рутэнка даў інтэрв'ю газеце «Прессбол», у якім сярод іншага згадаў пра тое, што ўнесены Польшчай у санкцыйныя спісы, але гэта не замінае яму ездзіць па Еўропе. 

Сяргей Рутэнка. Фота: «Прессбол»

Паводле слоў Рутэнкі, абыходзіць санкцыі яму дазваляе наяўнасць адразу двух пашпартоў грамадзяніна Еўрасаюза — славенскага і іспанскага:

«Палякі ж наклалі на мяне персанальныя санкцыі, і была смешная сітуацыя. Перасякаў мяжу з Літвой, памежнікі адрэагавалі даволі эмацыйна, а затым падышоў начальнік змены і сказаў: «Палякі — дзіўныя людзі. Навошта яны ўключылі вас у санкцыйны спіс? Бо мы не можам вас не прапусціць з еўрапейскімі пашпартамі». Так што я магу перасоўвацца, хоць гэта заўсёды звязана з пэўнымі пытаннямі».

Прычыны ж таго, чаму ён у свой час памяняў жыццё ў Еўропе на беларускае — прыхільнасць да «традыцыйных каштоўнасцяў». Хоць нават жонка яго спачатку ад гэтага кроку адгаворвала: 

«Яна спачатку думала як дзяўчынка, спрабавала растлумачыць мне сваё меркаванне. Але я сказаў, што без варыянтаў.

Абгрунтаваў гэта не толькі сваёй цягай на радзіму, але і тым, што адбывалася, адбываецца і будзе адбывацца ў той жа Барселоне. Першыя званочкі мы бачылі, калі дачка пайшла ў садок у два гады, і там пачаліся размовы пра гендэрную роўнасць і ўсё астатняе. І ў плане бяспекі сітуацыя пагаршалася.

А цяпер, калі ездзім у Іспанію да сяброў або па нейкай неабходнасці, жонка кажа: дзякуй богу, што ты мяне не паслухаў і настаяў на вяртанні дадому. Нейкія рэчы мне былі ўжо тады зразумелыя, а паколькі жонка ўсё ж такі знаходзіцца «за мужам», мы вярнуліся ў Мінск. Гляджу назад, лічу, што зрабілі правільна».

Каментары6

  • Ёсік
    26.08.2025
    Глядзі, каб твая дачушка не пазнаёмілася з сапраўдным мужчынам, які таксама за традыцыйныя каштоўнасьці - ляжаць на канапе, піць піва, глядзець гандбол. А мо будзе любіць дзевак.
  • Satan
    26.08.2025
    Я вось увогуле ніколі не разумеў гэтага, нават у дзяцінстве "за мужам" і блаблабла.
    Які ўвогуле прыкол, калі жанчына якая побач з табой ня роўная табе? Прыкол у яе прыніжэнні? Ну, і ўсе. І болей ня ў чым.
    Можа ў мяне з жонкай не ідэальныя адносіны як мужа і жонкі (бо Сатан той яшчэ раа***с). Але 100% добрыя як сябра. І яны такімі застануцца на ўсе жыццё. Бо яна моцная і роўная. А тыя, якія самі прыніжаюцца і г.д... феее, такія мяне ўвогуле ня цікавяць
  • лыч у брудзе
    26.08.2025
    Рутэнка жыве ўтрыманкай у мужчыны сваёй мары - Рыгоравіча. Быць пры карыце - вось галоўная традыцыйная каштоўнасць гэтага крэпкага мужчынскага саюза.

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць