У аварыі на Ігуменскім тракце пацярпелі два падлеткі на матацыкле
На скрыжаванні Ігуменскага тракту з вуліцай Шпілеўскага 2 верасня адбылася аварыя з удзелам матацыкла і легкавога аўтамабіля. Ад удару матацыклістаў падкінула ўверх, а матацыкл зацягнула пад аўто.

Паводле МУС, 17-гадовы кіроўца матацыкла Minsk пры павароце налева выехаў на чырвонае святло (па дазваляючай стрэлцы) і сутыкнуўся з аўтамабілем Zeekr.

У выніку аварыі пацярпеў сам кіроўца і ягоны пасажыр. Абодва 17-гадовыя хлопцы дастаўлены ў бальніцу.
Каментары