Грамадства44

«Часам здаецца, тут не застанецца людзей»: меркаванне айцішніка з самага беднага раёна

У Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці таксама ёсць айцішнікі. Devby.io пагутарыў з адным з іх.

Google.maps

Паводле Белстата, у 2025 годзе самы нізкі сярэдні ўзровень заработнай платы ў Беларусі адзначаны ў Шаркаўшчынскім, Расонскім, Мёрскім, Брагінскім і Дрыбінскім раёнах. Паводле афіцыйных даных, ва ўсіх гэтых рэгіёнах сярэдняя зарплата не перавышае 2 тысяч рублёў (каля $671).

І падобна, што гэтым раёнам не прывыкаць да ролі эканамічных аўтсайдэраў. Так, у лістападзе 2024 года самымі маленькімі зарплатамі ў Беларусі таксама мог пахваліцца Шаркаўшчынскі раён. Ды і ў астатніх рэгіёнах з цяперашняй пяцёркі адстаючых сярэднія зарплаты былі зусім невялікімі.

Зірнуць вачыма айцішніка на жыццё і працу ў адным з самых бедных раёнаў Беларусі дапамог Міхаіл (імя зменена). Ён жыве ў Шаркаўшчынскім раёне, вучыцца ў адным з буйных гарадоў, а зараз аддалена праходзіць стажыроўку на ІТ-вакансіі.

— Адчуваецца як-небудзь на практыцы, што вы жывяце і працуеце ў самым бедным рэгіёне краіны?

— Шчыра кажучы, праблемы адчуваюцца. У многіх сферах стаіць пытанне кадраў (што не навіна для сельскай мясцовасці), а прыязджаючы дадому з ВНУ я рэгулярна чую пра нейкія скарачэнні ці спрашчэнні ў некаторых структурах. Што, вядома, не цешыць.

Мае аднагодкі, як і многія ў наш час, не жадаюць працаваць тут і шукаюць больш магчымасцяў для самарэалізацыі ў абласных цэнтрах, іншых гарадах.

— Статус «самага беднага раёна Беларусі» уплывае на інфраструктуру, медыцыну, адукацыю? Гэтая сітуацыя неяк змяняецца з ходам часу?

— Нягледзячы на складаную сітуацыю, заўважна, што адміністрацыя раёна пастаянна спрабуе ўнесці станоўчую дынаміку ў развіццё раёна і знайсці нейкія кампрамісы ў медыцынскай сферы, у адукацыі. Абнаўляецца інфраструктура, і мне знаходзіцца на радзіме па-ранейшаму прыемна.

— Па адчуваннях, наколькі складаней ураджэнцу Шаркаўшчынскага раёна паступіць на ІT-спецыяльнасць у ВНУ, чым жыхарам больш заможных рэгіёнаў?

— Я думаю, што ўраджэнец глыбінкі ў Беларусі мае столькі ж шанцаў паступіць на ІТ-спецыяльнасць, колькі і гарадскі хлопец.

Не сакрэт, што шлях у ІТ патрабуе моцнага духу, матывацыі, выразных мэт і вялізнага жадання. Што, у сваю чаргу, можа мець абсалютна кожны, незалежна ад месца нараджэння.

— Ці ёсць у вас знаёмыя з вашага раёна, якія таксама вучацца або працуюць у ІТ?

— У маім атачэнні шмат людзей, якія звязваюць жыццё з ІТ. Яны паступаюць у тэхнічныя ВНУ, шукаюць стажыроўкі/вакансіі. Да таго ж у мясцовых школах ёсць добрыя праграмы для ўдзелу ў розных тэхнічных канферэнцыях абласнога/рэспубліканскага маштабу. Так што я не буду здзіўлены, калі выявіцца, што шмат школьнікаў Шаркаўшчынскага раёна хочуць развівацца ў гэтым кірунку.

Тым не менш, я не магу ўявіць добрую карціну ў будучыні, асабліва пасля размоў з равеснікамі. Часам здаецца, што пасля сыходу старэйшага пакалення ў раёне зусім не застанецца людзей.

Каментары4

  • Гарри
    03.09.2025
    Лухта. Школы там не пустуюць, людзей у працоўны час на вуліцах ня шмат, але ўсе дамы й кватэры заселены, дарогі адрамантаваныя, крамы працуюць.
  • Ах
    03.09.2025
    Гарри, А дети на улице есть?
  • Гарри
    04.09.2025
    Ах, так. Кожнага разу бачу.

Цяпер чытаюць

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў4

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Дзень беларускай вайсковай славы. Яе традыцыі працягваюць добраахвотнікі-каліноўцы14

Якія аўто з Еўропы часцей за ўсё прыганяюць беларусы ў 2025 годзе. Расказваюць эксперты6

Сіманьян расказала, якую аперацыю ёй правядуць13

Прапагандыстка СТБ пайшла на журфак БДУ выкладаць «прафесійнае майстэрства»10

«На абеды і вячэры не траціла больш за 5 BYN». Беларуска — пра свае выдаткі на падарожжа ў Жыровіцкі манастыр1

Ці можна прывезці з-за мяжы вазон з раслінай? Адказалі мытнікі1

Мінчук вылавіў у цэнтры сталіцы 10-кілаграмовага шчупака2

Крэмніевая даліна знаходзіць Бога: як тэхнагіганты звяртаюцца да рэлігіі і правых поглядаў18

Ад млоснасці падчас паездкі выратуе правільны плэй-ліст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў4

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць