Надвор'е

Якім будзе першы тыдзень восені

Ці прыйшоў час уцяпляцца? 

У панядзелак пачынаецца восень, варта рыхтавацца да жоўтай лістоты, пахмурнага неба і дажджоў. Але пакуль яшчэ сіноптык Дзмітрый Рабаў дае нядрэнны прагноз на тыдзень з 1 па 7 верасня.

На пачатку тыдня на надвор’е будзе ўплываць антыцыклон і цёплыя вільготныя паветраныя масы. Чакаецца зменлівая воблачнасць, істотных ападкаў не прагназуецца. Уначы і раніцай магчымы слабы туман. Начныя тэмпературы — ад +10 да +17 °C. Удзень у панядзелак чакаецца +22…+27 °C, у аўторак — ад +21 у Віцебску да +30 у Брэсце.

У сярэдзіне тыдня заходнія раёны апынуцца пад уплывам атмасфернага фронту, што выкліча кароткачасовыя дажджы. На астатняй тэрыторыі ападкі малаверагодныя. Зноў чакаецца зменлівая воблачнасць, уначы і раніцай — слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, умераны. Ноччу +11…+17 °C, удзень у сераду +21…+26 °C.

У другой палове тыдня надвор’е застанецца адносна спрыяльным, хоць тэмпература крыху панізіцца. Месцамі магчымыя дажджы — ад умераных да моцных. Начныя тэмпературы +11…+16 °C, удзень у чацвер +22…+25 °C, у пятніцу +19…+24 °C.

На першыя выходныя восені прагназуецца па-ранейшаму ўмерана цёплае надвор’е без істотных ападкаў.

Вецер — заходні, паўднёва-заходні, умераны. Вільготнасць да 70%. Ноччу +11…+17 °C, удзень у суботу +21…+25 °C, у нядзелю +21…+27 °C.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м101

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты11

У Віцебску заўважылі трамвай-снегазборшчык ВІДЭА

Беларускі дызайнер зрабіў футра, натхніўшыся выбіваннем дываноў на снезе2

Беларускі майстар стварае ўнікальныя механічныя гадзіннікі з дрэва2

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ15

У Італіі разгарэўся скандал з-за выявы на царкоўнай фрэсцы анёла з тварам Мелоні1

Ці жывуць у мінскім метро велізарныя пацукі?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м101

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць