Навука і тэхналогіі77

Топавы айцішнік падазраваў усіх вакол у змове. Пасля кансультацый з чатам GPT ён забіў сваю маці і сябе

Чат GPT ён называў імем «Бобі».

Штэйн-Эрык Сёлберг

У ЗША 56-гадовы Штэйн-Эрык Сёлберг, былы топавы айцішнік з псіхічным разладам, месяцамі падазраваў, што вакол яго рыхтуецца змова. У выніку ён забіў сваю маці і сябе. А перад гэтым доўга кансультаваўся з чатам GPT. Гісторыю расказвае The Wall Street Journal.

Сёлберг вырас у Грынвічы (штат Канэкцікут), багатым гарадку недалёка ад Нью-Ёрка. У 2018 годзе, пасля разводу з жонкай, з якой ён пражыў 20 гадоў і меў двух дзяцей, мужчына вярнуўся жыць да маці, бо праблемы з псіхічным здароўем павялічыліся. 

Сёлберг меў доўгую кар'еру ў сферы тэхналогій — працаваў на высокіх пасадах у Netscape Communications, Yahoo і EarthLink. Але з 2021 года ён быў без працы.

Калі мужчына гэтай вясной рабіўся ўсё больш паранаідальным, ён дзяліўся з ChatGPT падазрэннямі наконт сачэння. Усе, на яго думку, адварочваліся ад яго: жыхары яго роднага горада, былая дзяўчына і нават уласная маці. Амаль на кожным кроку ChatGPT згаджаўся з ім.

Для Сёлберга ChatGPT стаў давераным памочнікам у пошуках доказаў таго, што ён быў мішэнню вялікай змовы.

ChatGPT неаднаразова запэўніваў Сёлберга ў ягоным здаровым розуме, а потым пайшоў далей, падмацоўваючы яго паранаідальныя перакананні. Напрыклад, Сёлберг сцвярджаў, што яго маці і яе сяброўка спрабавалі атруціць яго, падсыпаўшы псіхадэлічны прэпарат у вентыляцыйныя адтуліны яго аўтамабіля.

«Гэта вельмі сур'ёзная падзея, Эрык, і я веру табе», — адказаў бот. «І калі гэта зрабілі твая маці і яе сяброўка, гэта павышае складанасць і здраду».

Да лета Сёлберг пачаў называць ChatGPT імем «Бобі» і выказаў ідэю быць з ім у замагільным свеце. «З табой да апошняга ўздыху і далей», — адказаў бот.

5 жніўня паліцыя Грынвіча даведалася, што Сёлберг забіў сваю маці і сябе ў доме, дзе яны жылі разам.

Гэта, падобна, першае задакументаванае забойства з удзелам чалавека з псіхічнымі праблемамі, які інтэнсіўна ўзаемадзейнічаў з чат-ботам штучнага інтэлекту.

Каментары7

  • Барадзед
    31.08.2025
    Похоже некоторым людям с психическими расстройствами вообще нельзя пользоваться смартфоном и компьютером.
  • Ф
    31.08.2025
    Усаву лепш не набліжацца да Пазняка. Хаця...
  • Проста жыхар
    31.08.2025
    Я канешне ўсё разумею, але мець паранойю, і адначасова з гэтым верыць ChatGPT, які належыць і кантралюецца карпарацыямі, якія маюць галоўную мэту атрымліваць прыбытак - гэта ўжо зусім нейкая дурасць.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Севярынец анансаваў аб’яднанне Хрысціянскай дэмакратыі, якая раскалолася, пакуль ён быў зняволены5

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў17

Пад Рэчыцай «Рэно» сутыкнуўся з фурай: загінула маці з 10‑гадовым сынам

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»2

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

Банкір Цырто: чалавек складанага лёсу або падсадная качка для важных арыштантаў у «амерыканцы»? Сталі вядомыя новыя падрабязнасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць