Здарэнні

Сабака пераплыў шырокую Прыпяць. Шырыня ракі — 100 метраў

Незвычайным відэа падзялілася чытачка Onliner.by. Нядаўна яна з Лунінца ездзіла па справах у Столін і скарысталася паромнай пераправай цераз Прыпяць. Якім жа было яе здзіўленне, калі на зваротным шляху яна ўбачыла сабаку, які пераплыў шырокую суднаходную раку.

«Пакуль паром загружаўся машынамі, я ўбачыла, як да вады падышоў сабака. Падумала, хто яго ведае, можа, піць хоча. Потым азірнулася і заўважыла яго ўжо на сярэдзіне ракі. Прычым плыў даволі ўпэўнена, цячэннем не зносіла. Потым ён выйшаў на бераг, абтросся і, нібы нічога не здарылася, пабег далей», — распавядае сведка.

@brestnovosti1 Собака переплыла Припять! #припять #брест #брестскаяобласть #новости #беларусь ♬ sonido original - iSG

Адкуль узяўся гэты сабака і куды спяшаўся, дзяўчына даведалася крыху пазней.

«Я спытала ў работніка пераправы, і ён адказаў, што гэта гадаванец аднаго з супрацоўнікаў пераправы. Такім чынам ён час ад часу пераплывае да яго з берага на бераг», — сказала суразмоўца.

Паводле слоў дзяўчыны, шырыня Прыпяці ў раёне пераправы складае каля 100 метраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Курс — Алексіевіч: За рускую мову і літаратуру мы ўсе мусім плаціць крывёю112

Mak.by адкрые ў наступным месяцы новыя рэстараны — у Мінску і Баранавічах1

«Дзікае паляванне» для зумераў: новая кніга Макара прымушае ўспомніць Караткевіча2

Кітайца ў Беларусі здзівілі венікі ў лазні і тое, што мы п'ём халодную ваду11

Расейцы спрабавалі вывесіць у Ваўчанску трыкалор — але спробу сарвалі ўкраінцы ВІДЭА6

Алексіевіч: Са мной вельмі шмат спрачаюцца, але руская мова невінаватая83

Яшчэ адзін мінскі гандлёвы цэнтр упрыгожылі да святаў — там спяваюць пінгвіны4

Навукоўцы нарэшце раскрылі таямніцу вострава Пасхі. У гэтым дапамаглі больш за 11 тысяч фота з дронаў5

З’явіўся брэнд гарсэтаў у беларускім стылі ФОТАФАКТ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць