Грамадства

Махляры выманілі ў пенсіянеркі залатыя зліткі амаль на 220 тысяч рублёў

У Магілёўскім абласным судзе разглядзелі апеляцыю трох мінчукоў, асуджаных за махлярства ў складзе арганізаванай групы ў асабліва буйным памеры. Злачынная група дзейнічала па традыцыйнай схеме падману пенсіянераў, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Махляры патэлефанавалі 70-гадовай жанчыне з Магілёўскага раёна, прадставіўшыся супрацоўнікамі арганізацыі, якая займаецца энергазабеспячэннем. Атрымаўшы яе тэлефон і даныя пашпарта, махляры перадалі інфармацыю «супрацоўніку Следчага камітэта», які пераканаў жанчыну, што яна стала ахвярай аферыстаў.

Пасля гэтага «прадстаўнік» Нацбанка параіў перавесці ўсе ашчаджэнні на «бяспечны рахунак». Жанчына перавяла 8,5 тысяч рублёў і паведаміла пра тое, што дома ў яе захоўваюцца залатыя зліткі Нацбанка вагой 700 г, кошт якіх перавышаў 217 тысяч рублёў. Махляры пераканалі яе, што трэба праверыць сапраўднасць зліткаў, і даслалі кур’ераў, каб іх забраць.

Суд прызнаў фігурантаў вінаватымі па ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Кожнаму прысудзілі па 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф 8,4 тысячы рублёў. Падсудныя не прызналі віны і не кампенсавалі шкоду, але апеляцыйны суд пакінуў прысуд без змены.

Каментары

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта22

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць