Мінскі шматпавярховік апанавалі прусакі. Вінаватая пякарня на першым паверсе
Жыхарка Мінска апублікавала ў тыктоку відэа, на якім паказала насякомых, падобных да тараканаў, што поўзалі па сценах шматпавярховага дома па адрасе Карла Лібкнехта, 108. Яна сцвярджае, што крыніцай заражэння стала пякарня, якая знаходзіцца на першым паверсе будынка, піша Telegraf.news.

У роліку жанчына расказала, што «ўжо забіла больш за 100 прусакоў» і што насякомыя «па ўсіх сценах пякарні і дома свабодна лазяць, трапляюць у вокны і кватэры людзей». Па яе словах, жыхары пад’езда ўжо не раз выклікалі службу па дэзынсекцыі за ўласныя грошы, але выніку гэта не дало — прусакі працягваюць распаўсюджвацца.
Карыстальнікі ў каментарыях падзяліліся па меркаваннях на некалькі лагераў: адныя лічаць, што праблема сапраўды ў пякарні, іншыя сцвярджаюць, што ў пад’ездзе можа быць «нядобрая кватэра», дзе і завяліся насякомыя. Некаторыя таксама падазраюць яшчэ і краму, якая месціцца ў тым самым доме.
Пасля публікацыі відэа спецыялісты санітарнай службы праверылі пякарню. Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва «Мінск-Навіны», падчас інспекцыі 9 верасня там сапраўды выявілі наяўнасць тараканаў. У дачыненні да адказнага супрацоўніка будзе распачаты адміністрацыйны працэс.
Апроч гэтага, у пякарні знайшлі шэраг іншага і парушэнні санітарна-эпідэміялагічных нормаў. Сярод іх:
- кепская якасць прыбірання;
- адсутнасць медыцынскіх даведак у часткі работнікаў;
- выкарыстанне памяшканняў не па прызначэнні;
- парушэнне правілаў захавання прадуктаў.
У выніку санслужба вынесла прадпісанне аб прыпыненні працы пякарні да ліквідацыі ўсіх парушэнняў.
Лукашэнка загадаў чыноўнікам павыводзіць з гатэляў прусакоў
«Пацукі, блохі, смецце, а ЖЭУ рапартуе, што ўсё прыбрана». Жыхары Жодзіна абураныя, што мусілі самі ачышчаць падвал
У кафэ ў Брэсце наведвальнікі сустрэлі мыш. А яшчэ адзін непрыемны сюрпрыз чакаў пад расцягаем
«Яны паўзуць з кватэры суседа». Мінскі шматпавярховік захапілі клапы
Каментары