Моды77

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне

Турцыя вядомая сваімі аперацыямі па перасадцы валасоў. Але цяпер туды едуць з іншай нагоды — каб паменшыць рост.

Фота: heightreduction / Instagram

У Стамбуле ўсё часцей робяць аперацыі, якія дапамагаюць паменшыць рост. Дзеля такой аперацыі ў Турцыю едуць і замежнікі — напрыклад, жанчыны з Брытаніі.

Каб паменшыць рост пацыентак, хірургі распілоўваюць адну з костак нагі — сцегнавую ці вялікагалёначную. Далей яны прыбіраюць фрагмент косткі і замацоўваюць костку металічным стрыжнем. У выніку верхнюю частку нагі можна паменшыць на даўжыню да 5,5 см, а ніжнюю — да 3 см.

Паведамляецца, што адна пацыентка з ЗША здолела такім чынам паменшыць свой рост з 172 см да 167,9 см.

Звычайна клінікі прапануюць пакет паслуг, які складаецца з самой аперацыі, усіх неабходных трансфераў, аплаты гатэля і бальніцы, працы дактароў, рэабілітацыі і сродкаў перасоўвання накшталт мыліц ці інваліднага вазка. Адна са стамбульскіх клінік прапануе такі пакет за 22 850 даляраў.

Ёсць клінікі, якія прапануюць пацыентам у дадатак экскурсію па горадзе і наведванне рэстарана.

Але і ў аперацыі, і ў аднаўленні пасля яе мала прыемнага. У пацыентаў сыходзяць месяцы на тое, каб прыйсці ў сябе, часта яны праводзяць гэты час у інвалідных вазках і мусяць хадзіць на фізіятэрапію да пяці разоў на тыдзень.

Вядома, ёсць і рызыкі. Можна атрымаць пашкоджанне нерваў і мускулаў, занесці інфекцыю, ды і пераломы костак, якія атрымліваюць пацыенты, могуць дрэнна загаіцца. У сасудах могуць утварыцца тромбы, таксама магчымыя праблемы з суставамі.

Навошта ж такія пакуты? Частка пацыентаў вырашаюць паменшыць рост, каб кампенсаваць розніцу ў даўжыні паміж дзвюма нагамі або з іншых прычын, звязаных са здароўем.

Але некаторыя жанчыны ідуць на аперацыю, каб палепшыць асабістае жыццё. Жанчынам падаецца, што яны занадта высокія, каб быць прывабнымі для мужчын: маўляў, даследаванні паказваюць, што мужчынам больш даспадобы невысокія жанчыны.

Пакуль не вельмі шмат людзей ідуць на тое, каб пакараціць ногі хірургічным шляхам, але клінікі адзначаюць, што попыт на гэта паціху расце. Адна з асноўных стамбульскіх клінік, куды едуць па такую аперацыю, кажа, што з 2023 года яе спецыялісты правялі 10 такіх аперацый. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Им бы голову проверить
    10.09.2025
    Сумасшедшие люди
  • Беларус
    10.09.2025
    Гляджу, што жанчыны ў гэты час як толькі сябе не нявечаць невядома для чаго.
  • Жыві ў момант, атрымлівай лайкі
    10.09.2025
    Чаго толькі дзяўчаты не робяць з-за сацыяльнага ціску іншых дзяўчат

    Абсалютная большасць гэтых аперацый - рэзаць шчокі, надуваць губы ці вось гэта вось гэта... - з-за іншыз дзяўчат. Хлопцам гэта ня трэба.

    Час ужо заводзіць віртуальны аватар у сацсетках, які можна змяняць пад моду гэтага тыдня.

Цяпер чытаюць

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў22

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сярэдні гадавы заробак у ЕС вырас на 5,2%, лідзіруе Люксембург. Літва і Эстонія ў сярэдзіне спісу4

Беларус выратаваў у Польшчы жанчыну, што танула ў ледзяной вадзе2

Іран пачынае «пасеў аблокаў», каб змагацца з наступствамі самай сухой восені за апошнія 50 гадоў1

Пад Мінскам пачалі будаваць дом з 18‑метровымі студыямі. Цэны стартуюць ад 35 тысяч даляраў2

Чыноўнікі пракаментавалі нашумелую навіну пра бальніцу ў Гомельскай вобласці. Кажуць, што не закрылі — проста перанеслі на 30 км2

Урад Літвы заўтра можа прыняць рашэнне аб мяжы з Беларуссю6

У Цэнтральным парку Нью-Ёрка ёсць лаўка ў гонар беларускі

Мінск і Вільня сёння правядуць перамовы па захраслых у Беларусі грузавіках1

Некаторым кіроўцам, пазбаўленым пасведчання, дазволяць кіраваць транспартам — як так?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў22

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць