Свет2222

Трамп пракаментаваў рэзананснае забойства ў амерыканскім метро ўкраінскай дзяўчыны

Трамп адрэагаваў на гучнае забойства ўкраінскай бежанкі, абвінаваціўшы ў гэтым дэмакратаў і іх, на яго думку, лаяльнае стаўленне да злачынцаў.

Ірына Заруцкая і яе забойца

Трамп пракаментаваў забойства ўкраінскай бежанкі, на якую напалі ў Паўночнай Караліне.

У нападзе з нажом на 23-гадовую Ірыну Заруцкую падазраецца 34-гадовы бяздомны Дэкарлас Браўн-малодшы, які, як мяркуецца, не меў ніякіх відавочных матываў для забойства. Паводле звестак прэсы, ён меў праблемы з псіхічным здароўем і ў мінулым здзяйсняў іншыя злачынствы.

22 жніўня амерыканская паліцыя паведаміла, што Заруцкая памерла на месцы ад нажавых раненняў на чыгуначнай станцыі ў горадзе Шарлот.

У пятніцу транспартная служба распаўсюдзіла кадры, на якіх відаць, як Заруцкая сядзіць у цягніку, і нейкі чалавек некалькі разоў б’е яе нажом ззаду.

Кадры выклікалі хвалю абурэння ў сацыяльных сетках: чаму Браўн знаходзіўся на свабодзе?

 «Я глядзеў жудаснае відэа з прыгожай, маладой украінскай бежанкай, якая прыбыла ў Амерыку, каб схавацца ад жорсткай вайны ва Украіне і проста ехала ў цягніку ў горадзе Шарлот (Паўночная Караліна), калі на яе жорстка напаў псіхічна неўраўнаважаны вар’ят. Вінаваты быў добра вядомым прафесійным злачынцам, — напісаў Трамп. — Якога чорта ён ехаў у гэтым цягніку і ўвогуле гуляў па вуліцах? Такія злачынцы, як ён, павінны БЫЦЬ ЗА КРАТАМІ».

Трагедыя адбылася ўвечары 22 жніўня. 23-гадовая грамадзянка Украіны Ірына Заруцкая атрымала смяротныя ўдары нажом і памерла на месцы.

Ірына Заруцкая была мастачкай і мадэллю. У ЗША яна пераехала ў 2023 годзе, уцякаючы ад вайны ва Украіне, вучылася ў каледжы. У адміністрацыі каледжа апісалі Заруцкую як таленавітую і добразычлівую асобу.

«Яна пакінула Украіну, каб палепшыць сваё жыццё», — сказаў журналістам сябар сям'і Заруцкай. А ў рэшце рэшт яе забілі проста таму, што яна апынулася не ў тым месцы і не ў той час.

Каментары22

  • Gorliwy Litwin
    09.09.2025
    Гэта BLM / Woke, шчырае Афра амерыканскае Aдраджэньне. Некалі іх продкаў прыгняталі няшчырыя паны, дык цяперака яны атрымалі індульгенцыю помсціць каму заўгодна і як заўгодна
  • Парадзіхі
    09.09.2025
    Чакаем пакістанцаў.
  • Людажэрства - гэта норма
    09.09.2025
    Відэа было апублікавана, таму што федэральная транспартная служба (якая падначалена адміністрацыі прэзідэнта) атрымала доступ

    У гарадах, дзе запраўляюць дэмакраты, адкрыта адмаўляюць і забараняюць публікаваць падобныя відэа, бо з-за гэтага "людзі могуць стаць расістамі"

    Гэта перашкаджае мультыкультуралізму і стабільнасці ў грамадстве

    Выпадак быў 2 тыдні таму, на мінулым тыдні толькі ў Каліфорніі было яшчэ 2 падобных: проста забіваюць мінакоў, бо гэта весела.

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну26

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт3

Статкевіч заклікаў Лукашэнку не збіваць украінскіх дронаў, калі яны будуць ляцець на расійскія рэтранслятары24

Кароль Нідэрландаў запаліў на мундыялі: заўзеў супраць Швецыі, а потым патанчыў у раздзявальні Кюрасаа1

Знойдзена песня Віктара Цоя, якую лічылі страчанай19

Заробак беларускіх медыкаў істотна адстае ад еўрапейскіх суседзяў6

Маскву і Падмаскоўе зноў атакуюць дроны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну26

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць