Літаратура33

Паміж Карлсанам і «Чорным люстэркам»: выходзіць новы беларускі дэтэктыў для дзяцей

У маленькім горадзе ля запаведніка жыве дзяўчынка, вакол якой раптам пачынаюць адбывацца дзіўныя рэчы. Новы беларускі дэтэктыў для дзяцей з такім сюжэтам прэзентуе выдавецтва Gutenberg Publisher. Замовіць навінку вы ўжо можаце па спасылцы (з прамакодам nashaniva — зніжка 10%). Журналістка Ганна Кручкова, аўтарка кнігі «Хто ты, дрон?», распавяла, як з'явілася аповесць. А таксама падзялілася ўласным досведам, як матывавала сына чытаць.

Вокладка выдання «Хто ты, дрон?» Ганны Кручковай

Гісторыі напісання кнігі «Хто ты, дрон?» можна было б прысвяціць асобнае выданне. Працу над сваім першым творам Ганна пачала даўно — яшчэ тады, калі яе 21-гадовы сын быў маленькім. Тады журналістка вырашыла ажыццявіць сваю дзіцячую мару і напісаць працяг прыгод улюблёнага кніжнага персанажа — Карлсана.

— Я напісала гісторыю пра тое, як хлопчык з Беларусі паехаў у Швецыю, каб адшукаць Карлсана і пасябраваць з ім. Знайшла выдавецтва — і мы выдалі электронную версію кнігі.

У другой частцы ўжо Карлсан прылятаў у Беларусь і шукаў скарбы.

— Але потым мне параілі звярнуцца да нашчадкаў Астрыд Ліндгрэн, бо ўсё ж такі аўтарскія правы — сур’ёзная рэч. І яны сказалі даволі відавочную рэч: Астрыд Ліндгрэн не хацела б, каб яе герояў выкарыстоўвалі іншыя людзі. Дазволілі карыстацца маёй кнігай, але выключна для хатняга чытання.

Таму тыя кнігі Ганны шырокі свет так і не пабачыў — хоць яны і засталіся на кніжнай паліцы яе сына. Міналі гады, але ідэя выдаць кнігу не адпускала. Так у цэнтры ўвагі замест Карлсана апынуўся дрон Андрон.

Ганна Кручкова, журналістка і аўтарка выдання «Хто ты, дрон?»

Ганна жартуе, што, каб зрабіць гісторыю больш цікавай для сучасных падлеткаў, яна натхнялася ў тым ліку серыялам «Чорнае люстэрка».

— Новая гісторыя атрымалася зусім іншая, але ж Карлсан натхніў. Працавала я над ёй у 2019—2020 гадах, але першапачаткова гэта была не кніжка, а сцэнар для фільма. Бо тады мне хацелася засвоіць сцэнарнае майстэрства, і я з дапамогай дасведчаных сцэнарыстаў рабіла гэтую спробу.

Да працы над тэкстам Ганна вярнулася ўжо пасля эміграцыі ў Польшчу. Менавіта тады з’явілася жаданне ператварыць сцэнар у беларускамоўны дзіцячы дэтэктыў з элементамі фантастыкі.

— Сюжэт такі: у жыцці дзяўчынкі, якая жыве ў маленькім горадзе ля запаведніка, пачалі адбывацца дзіўныя рэчы. Спачатку таемным чынам знік яе тата, а потым з’явіўся новы сябар — дрон. Разам яны пачынаюць расследаваць дэтэктыўную гісторыю…

Падзеі кнігі адбываюцца ў 2028 годзе ў абстрактным горадзе, але прататыпам яго можна назваць Браслаў. Пазнаць таксама можна возера Дрывяты.

Старонкі кнігі «Хто ты, дрон?»

Кажуць, што пісаць для падлеткаў больш складана, чым для дарослых. Але Ганна з гэтым не пагаджаецца.

— Я абрала форму дзённіка дзяўчынкі, дзе яна дзеліцца сваімі думкамі — і пісаць так мне было даволі лёгка. Даволі старанна працавала з мовай, бо мне хацелася, каб сказы былі вельмі глыбокімі, насычанымі.

Летась Ганна Кручкова з творам «Хто ты, дрон?» перамагла ў конкурсе рукапісаў на беларускай мове «Шуфлядка» ў намінацыі «Дзіцячая і падлеткавая кніга».

Старонкі кнігі «Хто ты, дрон?»

Як маці, яна разважае над тым, як заахвоціць сучасных школьнікаў чытаць і бачыць далей за ўласны гаджэт.

— Мне здаецца, чытаць — гэта звычка. Калі такую звычку дзіцяці прывіць з дзяцінства, яно будзе чытаць. Нельга параўнаць кнігу ды тыкток. Калі ты чытаеш кнігу, то трапляеш зусім у іншае вымярэнне. Не ўсе ж дзеці візуалы і могуць рэалізаваць свае патрэбы праз фільмы і гульні. Камусьці сапраўды падабаецца пагружацца ў свет літар — важна толькі навучыць гэтаму. Набываць прыгожыя друкаваныя кніжкі, чытаць разам, абмяркоўваць — праз гэта і з’яўляецца любоў для чытання.

Ганна кажа, што свайму сыну (цяпер яму ўжо 21 год) прапаноўвала таксама запісваць свае думкі, нешта прыдумляць.

— Звычайна ў нядзелю ён сядаў і пісаў свае дзіцячыя кніжкі. Мы іх нават выдавалі для яго, рабілі просценькія ілюстрацыі. Спадзяюся, перададзім нашчадкам такую сямейную бібліятэку.

Кнігу ўжо можна набыць праз сайт выдавецтва. З прамакодам nashaniva — зніжка 10%. Аповесць будзе цікавая дзецям 9-12 гадоў, якія любяць прыгоды і цікавяцца тэхналогіямі.

Каментары3

  • Сонейка
    28.08.2025
    Якая файная навіна)
  • Свабодны чалавек
    28.08.2025
    Добра, што новыя кніжкі пішуцца
  • Барадзед
    10.09.2025
    "Дюна" уже прочитали? Совсем недавно экранизация вышла с самой Зендэей в главной роли.

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць