Вайна99

У Расіі адмаўляюць, што запускалі дроны па Польшчы

Міністэрства абароны Расіі ўпершыню адрэагавала на абвінавачанні Польшчы і яе саюзнікаў у тым, што падчас масіраванай атакі на Украіну расійскія беспілотнікі парушылі паветраную прастору Польшчы.

Дрон. Фота: AP Photo / Evgeniy Maloletka

У афіцыйнай заяве расійскага ведамства падкрэсліваецца, што ніякіх цэляў для паражэння на тэрыторыі Польшчы, маўляў, не планавалася. Таксама адзначаецца, што дальнасць палёту тых дронаў, якія выкарыстоўваліся падчас удару, не перавышае 700 кіламетраў, і таму іх перасячэнне мяжы з Польшчай выглядае малаверагодным.

Разам з тым, у Маскве выказалі гатоўнасць абмеркаваць гэты інцыдэнт з польскім Міністэрствам абароны, каб унесці яснасць у сітуацыю.

Раней Крэмль адмаўляўся даваць каментарыі адносна паведамленняў пра пранікненне беспілотнікаў у польскую паветраную прастору.

З іншага боку, кіраўнік польскага ўрада Дональд Туск паведаміў, што тры або чатыры расійскія беспілотнікі, якія ўяўлялі рэальную пагрозу, былі збітыя. Ён падкрэсліў, што гэта першы выпадак, калі расійскія дроны былі знішчаныя не толькі над тэрыторыяй Польшчы, але і ўвогуле над тэрыторыяй краін — членаў НАТА.

Каментары9

  • НасТамНет
    10.09.2025
    Это были украинские дроны
  • Арэшнiкi
    10.09.2025
    Яснасць сiтуацыi прастая: гiтлер пачаў падрыхтоўку правакацыi i вайны з Эўропай праз Беларусь з яго калгасным падфюрэрчыкам.
  • htibk
    10.09.2025
    Император решил проверить реакцию, тихим сопом.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць