Міністарка аховы здароўя Швецыі страціла прытомнасць на прэс-канферэнцыі ў першы ж дзень знаходжання на пасадзе ВІДЭА
Інцыдэнт адбыўся на прэс-канферэнцыі, прысвечанай перастаноўкам у шведскім кабінеце міністраў.

Прызначаная толькі ў панядзелак на пасаду міністра аховы здароўя Швецыі Элізабет Лан страціла ў той жа дзень прытомнасць на прэс-канферэнцыі, паведаміў шведскі тэлеканал SVT.
Інцыдэнт адбыўся на прэс-канферэнцыі, прысвечанай перастаноўкам у шведскім кабінеце міністраў.
На апублікаваных у Сеціве і СМІ кадрах відаць, што Ланн стаіць за трыбунай на прэс-канферэнцыі разам з прэм’ер-міністрам Ульфам Крыстэрсанам, міністрам энергетыкі і прадпрымальніцтва Эбай Буш і міністрам сацыяльных спраў Якобам Форсмэдам.
У пэўны момант жанчына падае проста на сваю трыбуну і ўдараецца галавой.
Як піша выданне, пасля страты прытомнасці Лан вывелі з залы, але ўжо праз некалькі хвілін яна вярнулася і патлумачыла сабраным журналістам, што ў яе ўпаў узровень цукру ў крыві. Аднак прэс-канферэнцыю з яе ўдзелам усё ж перанеслі.
Лан, якая з’яўляецца муніцыпальным дарадцам у Гётэборгу і членам партыі «Хрысціянская дэмакратыя», была прызначаная на пасаду міністра аховы здароўя ў той жа дзень. Прызнанне адбылося пасля таго, як яе папярэднік Ака Анкарберг Юхансан раптоўна сышоў у адстаўку напярэдадні.
Цяпер чытаюць

Каментары