Грамадства22

На наступным тыдні будуць пісаць Дыктоўку народнага адзінства

Яе напішуць 16 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства.

Рэспубліканская дыктоўка пройдзе ўжо чацвёрты раз, распавёў намеснік начальніка Рэспубліканскага моладзевага цэнтра Moladz.by Аляксандр Елісееў, піша Mlyn.by.

«Першыя тры гады яго тэкст дыктаваў прадстаўнік Саюза беларускіх пісьменнікаў. У гэтым годзе мы вырашылі крыху абнавіць яго форму. Тэкст будзе дыктаваць адзін з папулярных беларускіх моладзевых блогераў. Імя пакуль пакінем у сакрэце. Гэта акцёр, вядучы, дыктар, відэограф. Дыктант пройдзе 16 верасня (пачатак а 11:00). Трансляцыя будзе весціся з Нацыянальнай бібліятэкі, далучыцца да яе можна будзе на YouTube-канале Moladz.by і ў жывым эфіры тэлеграм-канала Moladz.by», — распавёў Аляксандр Елісееў.

Тэкст рыхтуе Акадэмія адукацыі. «Ён традыцыйна будзе на беларускай мове і прысвечаны тэме патрыятызму, аб’яднанню краіны і пытанням гістарычнай памяці. Усе ўстановы вышэйшай адукацыі, а таксама школы падключацца да трансляцыі анлайн. У далейшым мы выкладзем поўны тэкст дыктанта, і ўдзельнікі змогуць праверыць сябе на памылкі. У цэлым складанасць тэксту сярэдняя, арыентаваная на школьнікаў 10—11 класаў. Хачу падкрэсліць, што ўдзельнічаць у дыктанце можа любы ахвотны, трансляцыя даступная ўсім. Таму калі нехта сам хоча паўдзельнічаць, ён падключаецца да трансляцыі, піша дыктант і правярае сябе», — праінфармаваў намеснік начальніка моладзевага цэнтра.

Ён адзначыў, што галоўная мэта мерапрыемства — папулярызаваць свята. 

Каментары2

  • Дно
    13.09.2025
    Хай зачытаюць штосьці тэматычнае, напрыклад, Горкага "На ДНЕ" (День Народного Единства). На нашым дне мы адзіныя і чуем нейкія глухія гукі. Гэта грукаюць знізу.
  • Гражданин РБ
    13.09.2025
    Будут писать про великое событие - совместный парад войск красной армии и вермахта в сентябре 1939-го

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць