Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца
«Проста забіць іх» — такія словы прагучалі ў эфіры канала, калі вядоўцы абмяркоўвалі гучнае забойства ўкраінкі Ірыны Заруцкай.

У сераду ў праграме Fox & Friends вядоўца Браян Кілмід разам з іншым вядоўцамі, Лоўрэнсам Джонсам і Эйнслі Эрхарт, абмяркоўваў забойства Ірыны Заруцкай, зарэзанай 22 жніўня ў грамадскім транспарце ў Паўночнай Караліне.
Па абвінавачанні ў забойстве быў арыштаваны бяздомны мужчына з псіхічнымі разладамі — Дэкартас Браўн-малодшы. Выпадак выклікаў вялікі розгалас на Fox пасля публікацыі відэа нападу з камер назірання.
У эфіры Джонс казаў пра дзяржаўныя выдаткі на дапамогу бяздомным і прапанаваў саджаць у турму тых, хто адмаўляецца ад прапанаваных паслуг. Кілмід дадаў:
«Ці прымусовая смяротная ін’екцыя, ці нешта падобнае. Проста забіць іх».
«Чаму ўсё павінна было дайсці да гэтага?» - умяшалася Эрхарт.
На што Кілмід адказаў: «Я скажу так — мы проста выбіраем не тых людзей».
Заява Браяна Кілміда атрымала шырокі розгалас у сацыяльных сетках. Ён быў вымушаны прасіць прабачэння за тое, што ў эфіры падтрымаў ідэю пакарання смерцю бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Ён назваў сваё выказванне «надзвычай бессардэчным».
Каментары
Правільна, маньякі-забойцы павінны быць на волі.
Ім дастаткова вывучыць 1 фразу: "яна назвала мяне неграм" - і ніякай адказнасці ў жыцці больш няма. Гэта ўсё галасы.