У Іўеўскім раёне мужчына загінуў, яго наматала на карданны вал трактара
У Іўеўскім раёне адбылася смяротная трагедыя на сельскагаспадарчай тэхніцы, паведамляе Следчы камітэт.

Фота: СК
Увечары 12 верасня 57-гадовы мясцовы жыхар праводзіў рамонт муфты бульбаўборачнага камбайна, які быў злучаны з трактарам праз карданны вал. Падчас работ яго вопратку зацягнула і наматала на вал — мужчына атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём, і памёр на месцы.
На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група. Карданны вал не быў абсталяваны ахоўным кажухом — элементам, які мог бы прадухіліць падобную трагедыю.
Цяпер чытаюць
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары