Грамадства6060

«Дзе грошы, Франак?» Вячорка тлумачыць сістэму міжнароднай дапамогі грамадзянскай супольнасці і куды ідуць 30 млн ад ЕС

Куды ідуць мільёны? Франак Вячорка тлумачыць механізм фінансавання беларускай грамадзянскай супольнасці, як насамрэч працуе сістэма размеркавання міжнароднай дапамогі, хто яе атрымлівае і чаму дэмакратычныя структуры не маюць прамога доступу да гэтых грошай?

Франак Вячорка. Скрын відэа: svetlana_tsikhanouskaya / YouTube

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў новым відэа на ютуб-канале Офіса Святланы Ціханоўскай падрабязна патлумачыў механізм фінансавання беларускай грамадзянскай супольнасці.

Па словах Вячоркі, Еўрапейскі Саюз штогод вылучае каля 30 мільёнаў еўра на падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці. Аднак ён адразу абвяргае папулярны міф: гэтыя грошы не пералічваюцца на нейкі адзіны рахунак.

«Няма ў Ціханоўскай кашалька, з якога яна потым раздае гэтыя сродкі», — кажа Вячорка.

Замест гэтага сродкі рэзервуюцца ў бюджэце ЕС пад канкрэтныя праграмы. Гэтыя грошы могуць быць патрачаныя, а могуць і застацца ў бюджэце, калі не знойдзецца адпаведных праектаў.

Вячорка падкрэслівае, што ні Офіс Святланы Ціханоўскай, ні Аб'яднаны пераходны кабінет непасрэдна не ўдзельнічаюць у размеркаванні гэтых сродкаў.

Гэта стандартная практыка Еўрасаюза, якая прымяняецца ва ўсім свеце, у тым ліку і ва Украіне, дзе прэзідэнт Зяленскі таксама не ведае, як менавіта размяркоўваецца дапамога для грамадзянскай супольнасці.

Ад імплементараў да конкурсаў: механізм размеркавання

Як тлумачыць Вячорка, механізм размеркавання сродкаў працуе праз празрыстую конкурсную сістэму.

Спачатку грошы перадаюцца буйным арганізацыям-імплементарам — часцей за ўсё, гэта не беларускія, а міжнародныя фонды, якія маюць досвед працы з грантамі.

Затым гэтыя імплементары абвяшчаюць адкрытыя конкурсы праектаў для беларускіх арганізацый і ініцыятыў.

Па словах Вячоркі, у гэтых конкурсах могуць удзельнічаць сотні і нават тысячы розных ініцыятыў — ад самых маленькіх, дзе працуе адзін-два чалавекі, да вельмі буйных арганізацый. Удзельнічаць могуць як тыя, хто працуе ўнутры краіны, так і тыя, хто знаходзіцца ў выгнанні.

На што ідуць грошы

Фінансаванне ахоплівае шырокі спектр напрамкаў, накіраваных на падтрымку і развіццё беларускага грамадства. Вячорка вылучае некалькі ключавых сектараў:

Адукацыя: Сюды ўваходзяць стыпендыі (напрыклад, у ЕГУ), акадэмічныя абмены, трэнінгі, стажыроўкі, а таксама нефармальныя адукацыйныя праекты.

Праваабарончы сектар: Гэта вельмі вялікі напрамак, які ўключае збор доказаў злачынстваў рэжыму, дапамогу рэпрэсаваным (рэлакацыя, рэабілітацыя) і юрыдычныя кансультацыі.

Медыя: Як адзначае Вячорка, гэта адзін з самых вялікіх і дарагіх сектараў. Падтрымку атрымліваюць як буйныя незалежныя рэдакцыі, так і невялікія праекты: расследавальніцкія, блогерскія і забаўляльныя.

Прыватны сектар: Дапамога аказваецца сумленнаму беларускаму бізнесу, які быў вымушаны рэлакавацца. Дапамога ў гэтым напрамку ў асноўным ішла праз замежных партнёраў, асабліва да 2022 года. У якасці прыкладу Вячорка прыводзіць Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, які выступаў ключавым імплементарам еўрапейскіх сродкаў.

Культура: Гэты сектар, па словах Вячоркі, з'яўляецца вынікам намаганняў дэмакратычных сіл. Фінансуюцца беларускія фільмы, тэатральныя пастаноўкі, выставы і іншыя праекты, якія ўмацоўваюць нацыянальную ідэнтычнасць.

Грамадзянская супольнасць: Гэта «хрыбет» дэмакратычнага руху. Падтрымку атрымліваюць экалагічныя, фемінісцкія, моладзевыя і іншыя ініцыятывы.

Палітычныя структуры: Офіс Ціханоўскай і Аб'яднаны пераходны кабінет (АПК) атрымліваюць вельмі невялікі працэнт ад агульнай дапамогі, але іх роля, як сцвярджае Вячорка, выключна важная, бо яны выступаюць голасам усіх астатніх сектараў і мабілізуюць міжнародную падтрымку.

Роля дэмакратычных сіл

Вячорка асабліва падкрэслівае, што хоць дэмакратычныя структуры не размяркоўваюць грошы, яны могуць уплываць на прыярытэты донараў.

Штогод прадстаўнікі ўсіх сектараў (медыя, праваабаронцы, культурныя дзеячы) разам ствараюць дакумент «Ацэнка патрэбаў» (needs assessment). У ім яны паказваюць, дзе не хапае рэсурсаў і на што варта звярнуць увагу. Гэты дакумент прадстаўляецца Еўрапейскаму Саюзу, які на яго аснове фармуе свае праграмы. Такім чынам, дэмакратычныя сілы дапамагаюць накіраваць дапамогу туды, дзе яна найбольш неабходная.

Фота: АПК

Міжнародныя партнёры і жорсткая справаздачнасць

Акрамя ЕС, падтрымку аказваюць і асобныя краіны, такія як Польшча, Швецыя, Германія, якія вызначаюць уласныя прыярытэты. Візіты Святланы Ціханоўскай дапамагаюць мабілізаваць гэтую дапамогу, але яе размеркаваннем займаюцца непасрэдна ўрады гэтых краін.

Як даводзіць Вячорка, сістэма міжнароднай дапамогі пабудавана на вельмі жорсткай справаздачнасці — так, каб сродкі ішлі на канкрэтную дзейнасць і каб гэтая дзейнасць была эфектыўнай. Калі праект неэфектыўны або справаздачнасць слабая, фінансаванне проста спыняецца. Часам грошы нават не выдаткоўваюцца, калі на конкурс не падаецца дастаткова моцных прапаноў.

У сувязі з гэтым Вячорка заклікае беларускія арганізацыі і ініцыятывы з добрымі ідэямі актыўна шукаць партнёраў, аб'ядноўвацца ў кааліцыі і ўдзельнічаць у конкурсах, каб рэалізоўваць свае праекты.

Дапамога ад ЗША і важнасць унутранай салідарнасці

Асобна Франак Вячорка спыняецца на дапамозе ад Злучаных Штатаў. Ён адзначае, што пасля таго, як USAID (агенцтва ЗША па міжнародным развіцці) спыніла сваю працу па Беларусі, аб'ём амерыканскай дапамогі значна скараціўся і складае цяпер 10-20% ад таго, што было раней. Дэмакратычныя сілы працуюць з Кангрэсам ЗША, каб дапамога была павялічана, бо яна наўпрост уплывае на здароўе беларускіх медыя, колькасць стыпендый і магчымасцяў для адукацыі і культуры.

Нягледзячы на важную міжнародную дапамогу, Франак Вячорка адзначае важную ролю ахвяраванняў ад саміх беларусаў. Калі замежнай дапамогі не хапае, менавіта ўнутраная салідарнасць дазваляе выжываць ініцыятывам. У ідэале дэмакратычны рух імкнецца да самафінансавання, але ва ўмовах рэпрэсій і крымінальнага пераследу за данаты гэтыя магчымасці значна скараціліся.

У будучай свабоднай Беларусі, як мяркуе Вячорка, гэтыя функцыі возьме на сябе дзяржава, якая будзе праз празрыстыя конкурсы фінансаваць незалежныя медыя, культурныя праекты і грамадзянскую супольнасць. Але пакуль улада знаходзіцца ў руках рэжыму, які не зацікаўлены ў падтрымцы нічога незалежнага, беларусы вымушаныя разлічваць на дапамогу замежных партнёраў.

Каментары60

  • Пытанне
    18.09.2025
    Грамадзянская супольнасць: Гэта «хрыбет» дэмакратычнага руху. Падтрымку атрымліваюць экалагічныя, фемінісцкія, моладзевыя і іншыя ініцыятывы./

    Чаму хрыбет» дэмакратычнага руху складаюць экалагічныя, фемінісцкія арганізацыі? А не, напрыклад, праваабарончыя, якія дапамагаюць палітвязням?
  • Пытанне
    18.09.2025
    Прыватны сектар: Дапамога аказваецца сумленнаму беларускаму бізнесу, які быў вымушаны рэлакавацца./
    Гэта якому? Бізнэс-арганізацыі АВВА пад кіраўніцтвам былога функцыянера Савета Бяспекі Лукашэнкі Яўгена Бурага?
  • Пытанне
    18.09.2025
    А дзе ў спісе падтрымка беларускіх дабраахвотнікаў: дзейных, ветэранаў, параненых, сем'ям загінулых герояў?
    Чаму такога пункта ўвогуле няма нават на трэці год вайны, у якой беларускія дабраахвотнікі дапамагаюць Украіне супрацьстаяць расейскай агрэсіі?

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

«Змена даты ў календары не спыняе вайны ні на хвіліну». Як сустракалі і што елі на Новы год ваяры Палка Каліноўскага?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць