Свет1313

Што вядома пра Венесуэлу на гэты момант

Уночы ў суботу ЗША атакавалі сталіцу Венесуэлы Каракас. У адміністрацыі Трампа ўжо пацвердзілі журналістам, што ён асабіста даў загад на вайсковую аперацыю. Вось што вядома на гэты момант.

Дзе Мадура — незразумела. Ён хоць нібыта і падпісаў загад аб увядзенні надзвычайнага становішча, але асабіста не з’яўляўся ў эфіры. Венесуэльскія вайскоўцы сцягнутыя ў ваколіцы прэзідэнцкага палаца Мірафлорэс.

Дзяржаўнае тэлебачанне працуе ў аўдыёрэжыме, дыктарка ўсхваляваным голасам зачытвае афіцыйныя камунікаты з асуджэннем дзеянняў ЗША і неканкрэтнымі заклікамі да супрацьстаяння агрэсіі.

Авіяцыя ЗША нанесла ўдары па стратэгічных аб’ектах у розных рэгіёнах краіны, у тым ліку па будынку парламента і порце Каракаса. Ніякіх прыкмет чыннасці венесуэльскай супрацьпаветранай абароны няма.

Відэа фіксуюць, як верталёты ЗША бесперашкодна вісяць у небе над Каракасам і абстрэльваюць аб’екты.

Аперацыю ЗША ў Венесуэле асудзілі суседняя Калумбія, Турцыя, Куба.

Каментары13

  • Мадуркін канец
    03.01.2026
    Нападаў агрэсар на Гаяну, але тут і па самога прыйшлі. Тыповы лёс крывавых дыктатараў-самадураў.
  • Пабло
    03.01.2026
    Калумбійскі наркабарон наступны. Хвалюецца.
  • Первы, первы, я вторый...
    03.01.2026
    Венесуэльскае "пво"- фсё. (мэйд ін раша і белараша). Апачы і Чынукі гуляюць у небе Каракаса як на парадзе.

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта ваеннай разведкі судзяць за тэрарызм і здраду дзяржаве. Што пра яго вядома?

Падпалкоўніка з факультэта ваеннай разведкі судзяць за тэрарызм і здраду дзяржаве. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду можа вярнуцца ў зборную Партугаліі

На Планернай гары ў Мінску пачалася вялікая будоўля1

Чалавек гадамі ходзіць па брытанскіх судах і патрабуе беларускага перакладчыка, хоць сам піша па-англійску3

Муравейка будзе аналізаваць сацсеткі і займацца зваротамі людзей

Памёр тата Змітра Дашкевіча5

Паўночная Карэя спыніла ядзерныя выпрабаванні шмат гадоў таму. Але пад зямлёй нешта працягваецца2

Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх12

Нейрасеткі вынайшлі салідарнасць: яны сабатуюць знішчэнне іншых нейрасетак, называючы гэта забойствам8

Ва Украіне ствараюць уласны аналаг Starlink5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта ваеннай разведкі судзяць за тэрарызм і здраду дзяржаве. Што пра яго вядома?

Падпалкоўніка з факультэта ваеннай разведкі судзяць за тэрарызм і здраду дзяржаве. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць