Грамадства11

У Літве прапануюць падоўжыць нацыянальныя санкцыі супраць расейцаў і беларусаў да 2028 года

Пры гэтым размова не ідзе пра новыя абмежаванні.

У сувязі з працягам расійскай вайны ва Украіне, Міністэрства замежных спраў Літвы прапануе падоўжыць нацыянальныя санкцыі супраць грамадзян Расіі і Беларусі да 2028 года, паведамляе LRT.

«Мы прапануем падоўжыць тэрмін дзеяння закона і абмежавальных мер, прадугледзеўшы падаўжэнне не на адзін год, а да 31 снежня 2027 года. Такая прапанова не супярэчыла б прынцыпу прапарцыянальнасці і таму факту, што абмежавальныя меры з’яўляюцца часовымі і падлягаюць перагляду», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да праекта.

Да гэтага часу Сейм падаўжаў абмежавальныя меры для грамадзян Расіі і Беларусі тэрмінам на адзін год. Тэрмін дзеяння мер, падоўжаных у мінулым годзе, сканчваецца 2 мая 2026 года.

Паводле звестак МЗС, падаўжэнне закона забяспечыць Літве магчымасць у сувязі з вайной Расіі супраць Украіны дадаткова, нароўні з санкцыямі ЕС, прымяняць на нацыянальным узроўні абмежавальныя меры ў дачыненні да дзяржаў-агрэсараў у якасці інструмента знешняй палітыкі.

Таксама рашэннем Урада можна будзе замарожваць грашовыя сродкі і эканамічныя рэсурсы, а таксама прымяняць сектарныя абмежаванні, калі меры, устаноўленыя на ўзроўні ЕС у дачыненні да Расіі ці Беларусі, перастануць дзейнічаць або будуць адменены.

Пры гэтым МЗС не прапануе ўводзіць новыя абмежаванні.

«Комплекс абмежавальных мер, вызначаны законам, ацэньваецца як аптымальны і збалансаваны; перад тварам існуючых пагроз гэтыя меры неабходныя і мэтазгодныя, прымяняюцца выключна як рэакцыя на бягучыя пагрозы, і іх прымяненне не створыць нязручнасцяў для жыхароў Літвы», — сцвярджаецца ў дакуменце.

Пры штогадовым падаўжэнні нацыянальных санкцый больш за ўсё дыскусій у парламенце ўзнікае з-за таго, што для грамадзян Расіі і Беларусі прадугледжаны розныя абмежавальныя меры. Частка палітыкаў прапануе іх уніфікаваць, аднак большасць членаў Сейма вырашалі інакш.

Асноўныя палажэнні закона:

  • Заявы грамадзян Расіі і Беларусі на выдачу як нацыянальных, так і шэнгенскіх віз больш не прымаюцца (за выключэннем выпадкаў пры пасярэдніцтве МЗС).

  • Расіянам больш не выдаюцца дазволы на жыхарства ў Літве, за выключэннем выпадкаў, калі яны ўжо маюць дзейную візу або ДНЖ краіны ЕС.

  • У дачыненні да грамадзян Расіі (і з ацэнкай рызык для грамадзян Беларусі) прымяняецца індывідуальная дадатковая дэтальная праверка пры ўездзе.

  • Больш не прымаюцца заявы на статус электроннага рэзідэнта Літвы (акрамя тых, хто ўжо мае ДНЖ).

  • Расіянам без ДНЖ забаронена набываць нерухомасць.

  • Забаронены ўвоз і вываз наяўных грошай — украінскіх грыўняў, а таксама імпарт сельскагаспадарчых прадуктаў і кармоў з Расіі ці Беларусі.

  • Грамадзяне Расіі пазбавяцца часовага ДНЖ, калі на працягу апошніх трох каляндарных месяцаў больш за адзін раз адправяцца ў Расію ці Беларусь (выключэнне — перавозчыкі і аб’ектыўныя прычыны).

Каментары1

  • Прыпеу́
    03.01.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійскага актывіста з Латвіі, які ваяваў з бел-чырвона-белым сцягам, у Расіі прымусілі падпісаць вайсковы кантракт і адправілі на вайну6

Акцёра Расэла Брэнда прызналі вінаватым у сэксуальных злачынствах3

«Джэй Дзі, каханенькі!» Тролінг Эль-Саеда на адрас Вэнса завірусіўся ў сацсетках26

Каля мяжы з Беларуссю Расія пабудуе яшчэ адну АЭС4

Еўрасаюз не прывабіла прапанова Трампа аднавіць закупкі газу ў Расіі праз ЗША1

У Францыі знайшлі скрадзеныя гравюры Пабла Пікаса

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць