Культура22

Выйшаў першы том гісторый пра выбітных беларускіх жанчын

Ініцыятыва ByProsvet, якая раней збірала сродкі на выданне аповедаў пра беларускіх жанчын, выпусціла кнігу «Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын», аўтарамі якой стаў цэлы калектыў, піша Bellit.info.

Так у першым томе чытачы знойдуць казкі Лявона Маліноўскага, Уладзіміра Арлова, Светы Бень, Таццяны Гайдук, Кацярыны Ваданосавай, Наталлі Сянчук, Andrusia.

У ролі ілюстратараў выступілі Наталка Кукс, Воля Маліноўская, Яна Каспяровіч, Юна Новікава, Аляксандра Канафальская, Ксенія Лагавая, Andruś.

Беларуская гісторыя захоўвае безліч імёнаў тых, хто істотна паўплываў на навакольны свет. Асаблівую ўвагу каманда праекта надала дзейным, творчым, разумным жанчынам, бо доўгія гады яны заставаліся нябачнымі для грамадства.

Першы том «Патаемнай спадчыны» змяшчае сем казак пра выдатных беларусак, якія жылі ў розны час — ад сярэднявечча да пачатку XX стагоддзя. У школьных падручніках гэтых жанчын амаль не згадваюць. Разам з тым яны адыгралі значную ролю ў гісторыі Беларусі і свету.

Купіць кнігу можна праз анлайн-краму Kirma.sh.

Каментары2

  • Filipp
    22.09.2025
    Наступнай кнігай чакаем "сем казак пра выдатных беларусаў"!
  • Анастазі Рынак
    22.09.2025
    А гэта не сексізм і мізандрыя пісаць толькі пра жанчын? Дзе гендарныя квоты?

Цяпер чытаюць

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба1

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба

Усе навіны →
Усе навіны

У Налібоцкай пушчы прадаецца з аўкцыёна стары млын на беразе ракі

Касцёлы Беларусі намалявалі ў папулярным трэндзе «вязаныя гарады» ФОТЫ3

Прадстаўнік Трампа адмовіўся ад сустрэчы з Зяленскім у Анкары, бо той не згодны з прарасійскім мірным планам31

Айцішнік назбіраў да 28 гадоў $10 мільёнаў. Хоча пайсці на пенсію, але баіцца, што не хопіць2

Случакі абураюцца: школу абгарадзілі так, што для паходу ў краму трэба рабіць ладнага кругаля2

Лідарка «Сумленных людзей» Алена Жываглод атрымала прапанову рукі і сэрца на беразе Атлантычнага акіяну. Але пабрацца шлюбам пакуль не можа41

Пад Дзяржынскам валанцёры зрабілі жыллё для бяздомных катоў. Мясцовыя жыхары гэта не ацанілі22

Пра беларускія пратэсты-2020 здымуць маштабную гульнявую драму — расказваем падрабязнасці19

Літва не будзе патрабаваць новых санкцый супраць Беларусі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба1

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць