Культура

Выйшаў пераклад літоўскага рамана пра жанчыну, якая захоўвае косці двух мужчын у сябе дома

У выдавецтве «Пфляўмбаўм» выйшаў раман Катрыны Зіле «Любыя косці», пра пакупку правоў на выданне якога паведамлялі ў пачатку 2025 года, піша Bellit.info.

Раман Катрыны Зіле «Любыя косці» — гісторыя жыцця жанчыны, якая захоўвае косці двух мужчын у мэблевай секцыі ў сябе ўдома. У атмасферным, прасякнутым магічнай рэальнасцю творы пераплятаюцца паўсядзённасць спальных раёнаў Вільні і літоўскі фальклор.

Час дзеяння рамана нявызначаны, умоўны. Жыццё тут сустракаюць і праводзяць у лазні шматкватэрнага дома, пастухі ездзяць на выган на тралейбусах, жывёл трымаюць у кватэрах, хлеб пякуць на лесвічнай пляцоўцы, каля паштовых скрынак; у доме ладзяцца рытуалы, адбываюцца цуды.

«Стыль аповеду нагадвае рытуальны саван, у які загорнутыя ключавыя падзеі, пачуцці, успаміны, пробліскі чорнага гумару і грубай мовы, даследуюцца тэмы адносін, вернасці, забабонаў і чалавечнасці», — гаворыцца ў анатацыі.

Кніга аздобленая ілюстрацыямі мастака Бярнардаса Бурбы, які малюе горад, ягоныя дэталі, успаміны дзяцінства і паўсядзённыя дробязі.

З літоўскай мовы раман «Любыя косці» пераклала Сюзанна Паўкштэла.

Каментары

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць