Эканоміка1414

У Беларусі хочуць увесці падатак на багацце

У Беларусі плануецца ўвесці дадатковую стаўку падатку для багатых грамадзян. У Савеце Рэспублікі гэта называюць «павышэннем справядлівасці падаткаабкладання».

Уладзіслаў Татарыновіч. Фота: СТБ

Старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіслаў Татарыновіч у інтэрв’ю тэлеканалу СТБ заявіў, што ў аснове эканамічнай палітыкі Беларусі, маўляў, ляжыць сацыяльная справядлівасць. Галоўныя прыярытэты — павышэнне якасці жыцця насельніцтва і яго абарона, што адлюстроўваецца ў дзяржаўных выдатках, з якіх значная частка накіраваная на падтрымку дабрабыту грамадства.

@belarusfakty В Беларуси введут налог на богатство #беларусь #новостибеларуси #минсксейчас #белорусы #минск ♬ Creepy and ominous psychic experience horror loop specification(1040392) - NaruIDEA

У сувязі з гэтым сярод мер, якія павінны быць рэалізаваныя ў найбліжэйшай перспектыве, — падатковыя новаўвядзенні для тых, чые даходы значна вышэйшыя за сярэдні ўзровень па краіне. Гаворка ідзе пра увядзенне дадатковай стаўкі падатку на даходы для грамадзян з высокімі даходамі.

Акрамя таго, плануецца ўзмацненне падаткаабкладання ў дачыненні да ўласнікаў нерухомасці, чыя плошча кватэр ці жылых дамоў перавышае сярэднія паказчыкі. Таксама будзе ўраўноўвацца стаўка транспартнага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, паколькі многія з іх займаюцца аднолькавымі відамі дзейнасці, таму ўмовы падаткаабкладання, маўляў, павінны быць роўнымі для ўсіх.

Каментары14

  • циник
    22.09.2025
    А показчик превышения средней жилплощади это сколько, 15 метров? Пошли н...й мухи навозные
  • Давно пора
    22.09.2025
    На семейства лукашенок, караевых, караников, тертелей ?
    Давно пора.
  • Ясьцё-ясьцё
    22.09.2025
    Ха-ха-ха
    Ха-ха-ха
    Ха-ха-ха
    Ха-ха-ха
    Ха-ха-ха
    Ха-ха-ха
    Ха-ха-ха

Цяпер чытаюць

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба2

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба

Усе навіны →
Усе навіны

Vinted: у Літве вырас аднарог, якому сённяшні беларускі IT можа толькі пазайздросціць15

Пагроза навісла над Гуляйполем. Ці ўдасца спыніць расійскае наступленне?19

«Адбываецца паступовы адкат». Частка ўкраінцаў, якія пасля вайны перайшлі на ўкраінскую мову, ужо вярнуліся да рускай66

Блогер спрабаваў расплаціцца памятнай банкнотай наміналам 80 рублёў. Ці атрымалася?5

У Налібоцкай пушчы прадаецца з аўкцыёна стары млын на беразе ракі

Касцёлы Беларусі намалявалі ў папулярным трэндзе «вязаныя гарады» ФОТЫ4

Прадстаўнік Трампа адмовіўся ад сустрэчы з Зяленскім у Анкары, бо той не згодны з прарасійскім мірным планам31

Айцішнік назбіраў да 28 гадоў $10 мільёнаў. Хоча пайсці на пенсію, але баіцца, што не хопіць2

Случакі абураюцца: школу абгарадзілі так, што для паходу ў краму трэба рабіць ладнага кругаля3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба2

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць