Грамадства44

Расійскія дроны перасталі залятаць у Беларусь, хоць Украіну па-ранейшаму атакуюць

Ужо 10 дзён не фіксуюцца выпадкі парушэння паветранай прасторы Беларусі расійскімі дронамі, хоць групы «шахедаў» Узброеных сіл РФ не спыняюць запускі на сумежныя з Гомельшчынай Чарнігаўскую, Жытомірскую і Кіеўскую вобласці Украіны. Прычым паветраныя атакі адбываюцца не толькі ноччу, як раней, але і раніцай, і ўдзень — амаль штодня цягам сутак. У тым ліку — 24 верасня, заўважыў «Флагшток». 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Anton Petrus / Getty Images

Відавочна, што расіяне пачалі змяняць тактыку атак, і ўжо з жніўня карціна стала нетыповай.

На гэты момант, апошнія выпадкі ўварвання расійскіх беспілотнікаў у Беларусь былі зафіксаваны 14 верасня. У той дзень, паводле звестак украінскага маніторынгавага канала еРадар, у 10:26 было заўважана ўварванне двух дронаў: у кірунку Гомеля і Лоева. Яшчэ адзін беспілотнік у раёне Лоева з’явіўся на мапе, апублікаванай у 19:03.

Тады адзначалася, што сігналы некаторых дронаў знікалі перад заходам у Беларусь, а потым яны зноў з’яўляліся пры ўварванні ў Жытомірскую вобласць.

Акрамя таго, 14 верасня, каля 01:40, пралёт БпЛА чулі над Гомелем у раёне 5‑га мікрараёна, пісаў канал «Рэальная Беларусь».

У каментары «Флагштоку» аўтар канала еРадар пацвердзіў, што з таго часу ўварванняў расійскіх дронаў у Беларусь сапраўды не фіксавалася.

Каментары4

  • Мобумінбай
    24.09.2025
    Ці гарант можа сам нешта зрабіць, калі яго за ручку не водзяць
  • Ку-Ку
    24.09.2025
    Ну-ну , Ён ужо не раз у зносінах з амерыканцамі рабіў акцэнт на тым, што з'яўляецца саюзнікам Крэмля і як кажуць "прашу паставіцца з разуменнем". Было б недарэчна меркаваць, што ўсялякага роду гібрыдныя спецаперацыі не ўзгадняюцца з лукашэнкаўскімі держымордамі.
  • 11
    25.09.2025
    Вот что древняя китайская "медицина" с дронами РФ делает! :)

Цяпер чытаюць

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?32

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Усе навіны →
Усе навіны

Метэазонд з беларускімі цыгарэтамі прызямліўся проста каля гіпермаркета ў Беластоку8

Нетаньяху выступаў у ААН з к'юар-кодам на пінжаку ФОТАФАКТ16

Альпініст з Польшчы стаў першым чалавекам, які спусціўся з Эверэсту на лыжах без кіслародных балонаў2

Трамп загадаў увесці войскі яшчэ ў адзін амерыканскі горад7

Лукашэнка захацеў мець яшчэ адзін цукровы завод9

У Францыі мяркуюць, што свіныя галовы да мячэцяў падкідалі сербы, звязаныя з Расіяй6

У гаспадарцы пад Гроднам шосты год вырошчваюць ягады годжы. У нашым клімаце гэта няпроста

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла32

Праект па дапамозе палітычным рэпрэсаваным «Хуткая гуманітарная дапамога» самаліквідуецца6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?32

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць