Грамадства22

У Слаўгарадзе міліцыянеры прыкінуліся махлярамі і патэлефанавалі пенсіянерцы

У Слаўгарадзе міліцыя разам з мясцовай газетай правяла незвычайны эксперымент: супрацоўнікі патэлефанавалі мясцовай жыхарцы, прадстаўляючыся «махлярамі». Жанчына без роздумаў паведаміла асабістыя даныя і нават аддала аднаразовы sms-код, рызыкуючы страціць усе ашчаджэнні, заўважыла выданне BGMedia.

Скрыншот з відэа

Заяўленай мэтай эксперыменту была дэманстрацыя, наколькі лёгка ашукаць даверлівых людзей, асабліва пенсіянераў, нягледзячы на шматлікія папярэджанні пра тэлефонныя махлярствы.

@slav_news.by ⚡️⚡️⚡️ Мы всё чаще и чаще слышим слово «мошенники». ☝️И каждый уверенно говорит: «Да мы знаем этих мошенников, нас не обманешь!». ❓Но так ли это на самом деле? Чтобы проверить, «ПК» совместно со Славгородским РОВД провела небольшой эксперимент. Смотрим результаты и делаем выводы. ВИДЕО:Натальи Красёвой #Беларусь #Славгород #профилактикамошенничества #мвд ♬ оригинальный звук - slav.news.by

У каментарах беларусы адрэагавалі на гэтыя дзеянні па-рознаму адрэагавалі: адныя здзівіліся, што міліцыя «разводзіць людзей», іншыя расказалі гісторыі пра ўласныя сутыкненні з аферыстамі. Некаторыя адзначаюць, што пажылыя людзі, нягледзячы на ўсе папярэджанні, усё адно часта паддаюцца на падобныя схемы, бо былі выхаваныя ў іншых умовах.

Міліцыя таксама нагадала, як дзейнічаюць сапраўдныя махляры. Часта яны тэлефануюць ад імя «фірмаў па ўстаноўцы дамофонаў» і пад выглядам «замены ключоў» ці «абароны рахунку» выпытваюць асабістыя даныя, у тым ліку коды з SMS. Пасля гэтага зламыснікі атрымліваюць доступ да банкаўскіх картаў, афармляюць крэдыты і здымаюць грошы.

Правілы бяспекі, якіх рэкамендуецца трымацца, каб не стаць ахвярай махляроў:

  • ніколі не называць sms-коды;
  • памятаць, што банкі і прадстаўнікі іншых службаў не тэлефануюць праз месенджары;
  • адразу спыняць размову з незнаёмымі;
  • выкарыстоўваць толькі афіцыйныя кантакты банкаў і дзяржструктур;
  • не пераходзіць па падазроных спасылках і не ўсталёўваць невядомыя праграмы;
  • калі па тэлефоне патрабуюць правесці любыя фінансавыя аперацыі — неадкладна спыніць размову.

Каментары2

  • даведка
    29.09.2025
    Белорусский народ за тридцать лет в разваливающемся колхозе отупел полностью.
  • .
    29.09.2025
    1. Выкарысталі яе персанальныя даныя ў мэтах, на якія не маюць законныя паўнамоцтвы.
    2. У гэтым удзельнічалі староннія людзі: супрацоўнікі СМІ (нават падказвалі, каму званіць).
    3. У відэа можна прачытаць яе нумар тэлефона і фрагменты нумару пашпарта.

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў3

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць