У Мінску мужчына жорстка забіў сваю сужыцельку на дзень яе нараджэння
46‑гадовага мінчука абвінавачваюць у жорсткім забойстве сваёй сужыцелькі, якое ён здзейсніў яшчэ ў сакавіку. Як паведамілі ў пракуратуры Мінска, справа ўжо перададзена ў суд, пішуць «Мінск-Навіны».

Пасля вяртання з камандзіроўкі мужчына пайшоў у госці да свайго знаёмага на вуліцу Паўлоўскага. Там была і ягоная жанчына. Кампанія некалькі дзён запар ужывала алкаголь.
16 сакавіка адзначалі дзень нараджэння жанчыны — ёй споўнілася 47 гадоў. П’яны абвінавачаны пачаў сварыцца, выстаўляючы абвінавачанні ў здрадзе. Пасля рэзкай фразы ў адказ з боку жанчыны ён узяў нож і нанёс ёй больш за два дзясяткі удараў па галаве і целе. Ад атрыманых ран жанчына памерла.
Сваю віну мужчына прызнаў, ён сам выклікаў хуткую і міліцыю. Яго затрымалі. Раней ён ужо двойчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, але судзімасці былі пагашаныя.
Цяпер мінчуку выстаўлена абвінавачанне ў забойстве з асаблівай жорсткасцю (п. 6 ч. 2 арт. 139 КК Беларусі). За такое злачынства яму пагражае ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі, пажыццёвае зняволенне або нават смяротнае пакаранне. Да суда ён змешчаны пад варту.
Цяпер чытаюць
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Каментары
Калі гэта і праўда, то за Б ісці ў турму гэта дурасць, да і не заслугоўвае нават Б смерці за здраду.