Свет66

Пад Таганрогам дачка крымінальнага аўтарытэта Цапка з сынам пракурора на «мэрсэдэсе» ўляцелі ў прыватны дом

У вёсцы Мікалаеўка пад Таганрогам адбылася гучная аварыя: 25‑гадовая Настасся Цапок, дачка вядомага злачынцы Сяргея Цапка, на люксавым аўтамабілі Mercedes-AMG GT63 коштам каля 250 тысяч даляраў прабіла сцяну і літаральна заляцела ў прыватны дом. У салоне разам з ёй знаходзіўся малады чалавек — паводле папярэдніх звестак, сын пракурора.

Ніхто з гаспадароў дома не пацярпеў, бо яны на момант аварыі былі ў гасцях. Машына разбурыла два пакоі. Абоіх удзельнікаў здарэння накіравалі на медыцынскае абследаванне. Паведамляецца, што яны маглі знаходзіцца пад уздзеяннем наркатычных рэчываў.

Паводле Baza, маладыя людзі пагражалі відавочцам і спрабавалі замяць сітуацыю на месцы, аднак інфармацыя ўсё ж трапіла ў публічную прастору. 

Анастасія Цапок з'яўляецца дачкой Сяргея Цапка, які быў асуджаны да пажыццёвага зняволення за шэраг жудасных забойстваў у станіцы Кушчоўскай на Кубані. Яго злачынствы пры саўдзеле расійскіх сілавікоў лічацца адной з самых гучных крымінальных гісторый у найноўшай гісторыі РФ, якая найбольш яскрава характарызуе сітуацыю ў гэтай краіне. 

Найбольш рэзананснае злачынства банды Цапка — масавае забойства 12 чалавек, учыненае 4 лістапада 2010 года. Ахвярамі стала ўся сям’я Сярвера Аметава, у тым ліку 9‑месячнае немаўля, а таксама госці сям'і. Злачынцы задушылі і зарэзалі людзей, а потым падпалілі дом. 

Каментары6

  • не такі, як ёсць
    30.09.2025
    Калі хто не ведае, хто такія цапкі - раю пашукаць інфармацыю, суцэльны жах. І з такімі жывеламі мы не маем мяжы
  • Сяргей
    30.09.2025
    З такімі тэмпамі газета пераўтворыцца ў расейскі Спід Інфо. Якое дачыненне тут мае Беларусь? Ну хоць пішыце гэта ў фармаце рубрыкі "Суседскі Трэш" ці як.
  • Yuri
    30.09.2025
    Таганрог это пригород Минска? не помню где находится этот беларуский город

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Усе навіны →
Усе навіны

Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты7

Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка1

Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці2

Мілінкевіч: Не можа быць думак, а ці правільная цана, а ці трэба ціснуць руку Лукашэнку?5

Беларусаў клічуць на анлайн-курсы па псіхалогіі і стварэнні суполак. Усё бясплатна24

У Беларусі адкрыюць нечаканы помнік

Купалаўскі тэатр замест «Паўлінкі» паказаў прапагандысцкі спектакль пра «СВА»29

Ісландыя вызваліла Машэнскага ад абавязкаў ганаровага консула2

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць