Здарэнні33

Пад Ганцавічамі ўчастковы страляў у п'янага мужчыну. Сілавік атрымае кампенсацыю маральнай шкоды

Мужчына з нажом упэўнена пайшоў на міліцыянера, той вырашыў стрэліць, каб яго спыніць.

Ілюстрацыйнае фота: LookByMedia

Стральба ў вёсцы Перавалокі Ганцавіцкага раёна здарылася ў ліпені. 73‑гадовая жанчына выклікала міліцыю на суседа. На месцы сілавікі ўбачылі мужчыну, як паведамляецца, з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап'янення. У руках у яго быў кухонны нож.

Убачыўшы ўчастковага, мужчына пайшоў проста на яго, размахваючы нажом і выкрыкваючы пагрозы. Міліцыянер сказаў мужчыну кінуць нож, а потым стрэліў яму ў нагу. Параненага перадалі медыкам, на яго завялі справу за пагрозу прымянення гвалту ў адрас сілавікоў, піша прэс-служба суда.

Акрамя таго, участковы падаў пазоў аб кампенсацыі маральнай шкоды на суму ў 2000 рублёў. Мужчына віну прызнаў толькі часткова. Ён пацвердзіў, што быў п'яны і ўзяўся за нож. Але пры гэтым сцвярджаў, што не пагражаў міліцыянтам і не абражаў іх.

У выніку суд прызначыў абвінавачанаму два гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яшчэ ён павінен будзе выплаціць 2000 рублёў участковаму, які ў яго страляў.

Каментары3

  • ххх
    30.09.2025
    Какие им ещё компенсации.... Это работа их, их компенсация в зарплате сидит
  • Федзя
    30.09.2025
    Морально обиженный.
  • feafania
    01.10.2025
    ххх, і пэнсыі падвышаныя за нэрвовую працу. А цяпер, аказваецца, можна яшчэ і за выкананьне сваёй працы дадаткова ўзбагачацца. Памятаю, як у судзе, - яны тры ночы не маглі спаць, у іх падгібаліся каленкі, яны павінны былі аплочваць працу прыватнага псыхіятра і яшчэ ў іх панічныя атакі здарыліся, мы такія далікатныя, гэтыя служкі Лукашэнкі.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі часу беларусы чакаюць міжнародную абарону ў Польшчы і ці зацягнецца працэс яшчэ больш?2

«Беларусы як з ланцуга сарваліся». У краіне пачалі перапрадаваць цацкі з «Кідс Міла»12

Вядучыя сусветныя СМІ адмовіліся падпісвацца пад новымі правіламі Пентагона. Ім пагражае пазбаўленне акрэдытацыі2

З беларускай драўніны пабудаваная не толькі Рыга, але і палацы ў Брытаніі

Офіс Ціханоўскай сапраўды разглядае пераезд у іншую краіну. Найперш — у Польшчу51

Вайскоўцы заявілі аб захопе ўлады на Мадагаскары. У адміністрацыі прэзідэнта сцвярджаюць, што ён застаецца на пасадзе2

У Беларусі ўпершыню з’явілася вакцына, якую бацькі чакалі гадамі. Па шалёным кошце, але раскупілі яе ў момант9

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»29

Салігорскі «Шахцёр» афіцыйна прызналі банкрутам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму29

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць